Зоркі ўкраінскай літаратуры ў «кнігарні логвінаЎ»

У межах «Году ўкраінскай літаратуры з кнігарняй Логвінаў», а таксама I Міжнароднага літаратурнага open-air фестывалю «Каптаруны», 22 жніўня ў кнігарні логвінаЎ двое прыўкрасных сучасных паэтаў — Аляксандр Ірванец і Люба Якімчук — пачытаюць свае творы, паразважаюць пра жыццё і літаратуру, адкажуць на пытанні вядоўцаў і ўсіх ахвочых.

Мадэратары Ігар Бабкоў і Андрэй Хадановіч.
Кнігарня Логвінаў, праспект Незалежнасці 37А.
Пачатак а 19.00. Уваход вольны.

jakim_n


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology