Эвалюцыя публічных прастораў: эвалюцыя публічнасці

10 верасня ў 15.00 у крэатыўнай прасторы Корпус8 адбудзецца дыскусія, прысвечаная сувязі публічных прастораў і публічнасці і яе ролі ў развіцці гарадоў.

Дыскусія арганізуецца урбаністычным альманахам «Гарадскія тактыкі» пры падтрымцы грамадскай культурніцкай кампаніі «Будзьма беларусамі!» i Еўрапейскага каледжа Liberal Arts у Беларусі (ECLAB).

dyskusija

Сёння тэма гарадскога развіцця на слыху і нават у модзе, аднак жыхары гарадоў па-ранейшаму не маюць суцэльнага ўяўленні аб тым, што такое публічныя прасторы і ў чым іх важнасць. Мэта дыскусіі — высветліць, чаму публічная прастора гэта больш, чым проста месца, і як іх развіццё ўплывае на кожнага гараджаніна. Пасля прыкметнага крызісу грамадскіх інтарэсаў і публічных прастораў сёння зноў можна адзначыць іх развіццё, дэмакратызацыю, вяртанне цікаўнасці гараджан да горада.

Ці відавочная гэтая тэндэнцыя ў Мінску і Беларусі? З якімі глабальнымі і лакальнымі працэсамі яна звязана? Ці стане яна магчымасцю стварыць новыя формы публічнасці або адраджэннем яе традыцыйных формаў? Якія з іх характэрны для Мінска і як іх развіваць?

Гэтыя пытанні будуць разгледжаны адразу ў двух фарматах: міні-лекцый і панэльнай дыскусіі з удзелам запрошаных экспертаў з розных галін. Міні-лекцыі тэарэтычнага блока дазволяць выпрацаваць агульны слоўнік для далейшага абмеркавання, прасачыць эвалюцыю уяўленняў аб публічнасці і выявіць невідавочныя функцыі публічных прастораў. У практычным блоку будуць прадстаўлены інструменты ўздзеяння на горад, даступныя сёння жыхарам Мінска, а таксама актуальныя прыклады працы з публічнымі прасторамі.

Лектары:
Вольга Шпарага — філосаф, кіраўнічка канцэнтрацыі «Сучаснае грамадства, этыка і палітыка» Еўрапейскага каледжа Liberal Arts у Беларусі (ECLAB).
Дзмітрый Задорын — архітэктар.

Эксперты:
Ганна Пазняк — выкладчык Еўрапейскага каледжа Liberal Arts у Беларусі (ECLAB) і PR-дырэктар агенцтва PRCI.Storytellers.
Уладзімір Кавалкін — кіраўнік праекта Petitions.by.
Віталь Рыжкоў — літаратар, рэдактар сайта грамадскай культурніцкай кампаніі «Будзьма беларусамі!» budzma.by.

Запрашаем вас 10 верасня ў 15.00 у Корпус8 (г. Мінск, пр. Машэрава, 9)! Уваход вольны!


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology