Present Feminitive. Формула гендэрнай роўнасці ў Гомелі

Шырокая дыскусія, прысвечаная гендэрнай роўнасці адбудзецца ў Гомелі 24 верасня. Месца сустрэчы — тайм-клуб «Флэт», вул. Савецкая 124, пачатак а 15.00.

Сустрэча прысвечаная актуальнаму стану гендэрнага дыскурсу ў Беларусі, яго дасягненням і паразам. Да удзелу запрашаюцца зацікаўленыя ў беларускім мысленні і пабудове рэальнай роўнасці і тыя, хто на поўным сур’ёзе карыстаецца выразам «займацца фемінізмам». Прыходзьце, будзем разбірацца!

card-vershnica-33

Удзел у дыскусіі возьмуць:

Юля Цімафеева — паэтка, рэдактарка часопіса «Прайдзісвет», 16 нумар якога «(Не)жаночае аблічча» прысвечаны ролі жанчыны ў літаратуры.

Альгерд Бахарэвіч — пісьменнік, аўтар раману «Белая муха, забойца мужчынаў», кнігі «пра беларускую гісторыю, якая ня мае жаночага голасу».

Ганна Сцерына — актывістка, адміністратарка пабліка «Супердевчонки», куратарка гендернага кружка.

Алена Мінчэня — даследчыца гендэрнага цэнтра ЕГУ, спецыялістка па гендэрнай чуллівасці ў арганізацыях.

Мадэратар сустрэчы — Алесь Плотка, аўтар ідэі «Вершніцы», неабыякавы чалавек.

Мерапрыемства праходзіць у межах Тыдня беларускага мыслення. «Тыдзень», які пройдзе ў Беларусі з 19 па 25 верасня, ставіць на мэту падвесці вынікі Году і прадставіць усю разнастайнасць формаў і праяваў беларускага мыслення ў сучасным беларускім грамадстве. Маналагічныя развагі на адвечныя і суперактуальныя тэмы, дыялогі і дыскусіі, выставы і майстар-класы, прэзентацыі і нават меладэкламацыі — арганізатары прапануюць праграму для аматараў абсалютна розных формаў і моваў мыслення. Поўная праграма тыдня тут.

Сустрэча фб, сустрэча ВК


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology