Лекцыя Назарэта Караяна (Арменія) і «Куратарская школа» у Галерэі «Ў»

28 верасня ў 19-00 у галерэі сучаснага мастацтва «Ў» адбудзецца лекцыя Назарэта Караяна «Мабільнасць у стабільнасці: досвед куратарства мульціпрофільнай установы».

beyond-icons

Лекцыя прысвечана перадгісторыі стварэння Інстытута Сучаснага Мастацтва Ерэвана як працэсса трансфармацыі прафесійнай практыкі арт-крытыка і куратара. Будуць прэзентаваныя структура інстытута, функцыя яго асобных адукацыйных, праектных і даследчых злучваў і адметнасці агульнай функцыі: мульціпрофільнасць успрымання і прыняцце глабальных выклікаў, звязаных са знікненнем сацыяльных утопіяў і са зменаю вектараў і канвергенцыяў палітычных і эканамічных рухаў, якія адбыліся ў другой палове ХХ стагоддзя.

28 верасня пасля лекцыі адбудзецца арганізацыйны сход удзельнікаў майстар-класса Назарэта Караяна.

nazaretНазарэт Караян — арт-крытык, незалежны куратар, заснавальнік і дырэктар Інстытута сучаснага мастацтва ў Ерэване (Арменія).
З 1980-х гадоў бярэ чынны ўдзел у фармаванні сучаснай арт-сцэны Арменіі: з’яўляўся ўдзельнікам гурта «Чорны квадрат», і адным з заснавальнікаў руху «З-ці паверх», запачаткаваў стварэнне некалькіх прыватных мастацкіх галерэй у Арменіі і першы армянскі часопіс аб сучасным мастацтве. З 2005 да 2013 — адзін з заснавальнікаў і першы прэзідэнт AICA (Інстытут сучаснага мастацтва ў Арменіі).

На сённяшні дзень Назарэт Караян — куратар больш за 20 выставачных праектаў у Арменіі і па-за межамі, а таксама куратар нацыянальнага павільёна Арменіі на Венецыянскай біенале 2011 году, ініцыятар правядзення летніх семінараў для куратараў і двухгадовай праграмы для крытычных і куратарскіх даследванняў у Ерэване. Як арт-крытык Назарэт Караян засяроджаны на праблемах інстытуцыялізацыі сучаснага мастацтва, супрацы з Еўропай і прадстаўлення сацыяльна-палітычных кантэкстаў у сучасным мастацтве.

З 30 верасня да 2 кастрычніка ў галерэі сучаснага мастацтва «Ў» адбудзецца майстар-клас Назарэта Караяна «Зваротная сувязь у распрацоўцы праекта: канцэпт і кантэкст-аналіз» у межах адукацыйнага праекта «Куратарская школа».

«Куратарская школа» створана пры падтрымцы Інстытута сучаснага мастацтва ў Ерэване (Арменія) і разлічана на куратараў і медыятараў у галіне сучаснага мастацтва, якія зацікаўлены ў атрыманні новых ведаў і прафесійнай ацэнцы сваіх праектаў. Лектарамі курсаў выступяць аўтарытэтныя куратары і арт-крытыкі міжнародных праектаў Назарэт Караян, Сусана Гюламіран і Ева Хачатран.

Куратарская школа складаецца з трох аўтарскіх блокаў, кожны з якіх уключае адну публічную лекцыю і трохдзённы майстар-клас. Першы блок пачнецца 28 верасня з публічнай лекцыі Назарэта Караяна «Мабільнасць у стабільнасці: досвед куратарства мульціпрофільнай установы».

Канцэпт праекта нараджаецца з пустэчаў і заганаў істнага кантэксту (артыстычнага, сацыяльна-культурнага і іншае). Гэтыя ўмовы калі і не перадвызначаюць яго змесціва, дык надзяляюць паўнамоцтвамі. Менавіта таму майстар-клас «Зваротная сувязь у распрацоўцы праекта: канцэпт і кантэкст-аналіз» будзе засяроджаны на разглядзе тых матэрыяльных перадумоваў кантэксту, якія ўплываюць на стварэнне канцэптуальнай часткі праекта.

Крытэры па адбору ўдзельнікаў: куратары, арт-крытыкі, мастакі, якія задзейнічаныя ў рэалізацыі праектаў, а таксама якія маюць свае канцэптуальныя абгрунтаванні для ўвасаблення будучых праектаў у сферы сучаснага мастацтва.

Для удзела ў курсе неабходна даслаць СV і партфоліа сваіх праэктаў на info@ygallery.by з тэмай «Куратарская школа_удзел у курсе Назарэта Караяна» да 28-га верасня. Заняткі будуць праходзіць у прасторы галерэі «Ў» (пр-т Незалежнасці 37А): 30 верасня з 18.00 па 21.00, 1 і 2 кастрычніка з 10.30 па 12.30.
28 верасня пасля лекцыі Назарэта Караяна адбудзецца арганізацыйны сход удзельнікаў майстар-класса. Удзел у курсе бясплатны.

Пры падтрымцы НДА Kulturos Ambasada, Літва.

kulturos_ambasada1

 


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology