Афіша Кнігарня «Логвінаў». 26 верасня — 29 верасня

Рэдакцыя «Вольнага архіву» ладзіць паказ і абмеркаванне дакументальных фільмаў «Песня Палесся» і «Граюць вяселле гармоні».

26-га верасня ў 19-00. Кнігарня «Логвінаў» (Незалежнасці 37а).

«Песня Палесся» Ён створаны аб’яднаннем «Летапіс» у 1968 годзе. Здымкі вяліся ў Лельчыцкім раёне. У сучасным разуменні фільм нельга назваць строга дакументальным, бо ў ім хапае відавочна пастановачных сцэнаў, але ён сам з’яўляецца дакументам той эпохі. Фільм доўжыцца трохі больш за 18 хвілінаў і будзе цікавы аматарам беларускіх народных спеваў і танцаў, якія пачуюць Сцяпана Дубейку і «Лельчыцкую капэлу». Тэлефільм «Граюць вяселле гармоні» датуецца 1976 годам, але здымаўся яўна не пазней за 1970 год таму, што у ролі свата выступіў Уладзімір Васілевіч Журовіч, які памёр у 1970 годзе. Кінастужка паказвае тагачаснае беларускае вяселле, знятае ў Лельчыцкім раёне.

26

29 верасня ў кнігарня «Логвінаў» — супольны літаратурны выступ Грэгара Зандэра (Нямеччына) і Альгерда Бахарэвіча (Беларусь).

Альгерд Бахарэвіч пазнаёміць чытачоў зь біяграфіяй і творчасцю Грэгара Зандэра. Прагучаць урыўкі з твораў Грэгара Зандэра ў аўтарскім выкананні на нямецкай мове і ў перакладзе на беларускую мову. Альгерд Бахарэвіч прачытае фрагмэнты са свайго апошняга рамана «Белая муха, забойца мужчын». І, вядома, абодва аўтары з ахвотай адкажуць на ўсе пытанні чытачоў.Імпрэза ладзіцца пры падтрымцы Інстытута імя Гётэ ў Мінску.

Кнігарня «Логвінаў» (Незалежнасці 37а)
Пачатак а 19.00
Уваход вольны

Грэгар Зандэр нарадзіўся ў 1968 годзе ў Швэрыне. Вывучаў мэдыцыну, германістыку, гісторыю, а таксама журналістыку ў Бэрліне. Дэбютаваў у 2002 годзе, апублікаваўшы кнігу «Але я нарадзіўся тут». Аўтар двух раманаў і зборнікаў апавяданняў, лаўрэат некалькіх літаратурных прэмій, у тым ліку прэміі найлепшаму нямецкаму аўтару кароткай прозы Deutscher Erzählerpreis за кнігу Winterfisch і прэміі Аннэлізэ Вагнэр. Жыве ў Бэрліне.

Альгерд Бахарэвіч нарадзіўся ў 1975 годзе ў Менску. Аўтар некалькіх раманаў («Сарока на шыбеніцы», «Шабаны. Гісторыя аднаго знікнення», «Дзеці Аліндаркі», «Белая муха, забойца мужчын») і зборнікаў эсэ. Лаўрэат прэмій «Кніга году», «Залатая літара», двойчы другі ляўрэат прэміі Ежы Гедройця. Жыве ў Мінску.


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology