Гурту «Стары Ольса» 17 год!

20 лістапада пасля працяглага знаходжання за мяжой гурт «Стары Ольса» выканае праграму «Miedieval Classic Rock» для сваёй любімай публікі — беларускай.

%d1%81%d1%82%d0%b0%d1%80%d1%8b-%d0%be%d0%bb%d1%8c%d1%81%d0%b0-2

Доўгае і адданне служэнне гістарычнай музыцы, шмат доследаў, пошукаў і вывучэння традыцый. 10 паўнавартасных альбомаў. І вось раптам прапанова аднаго з тэлешоў выканаць баладу «One» Metallica. Потым 2 мільёны праглядаў у YouTube. Новыя прапановы і новыя шоў. Лісты з усяго свету з просьбамі выканаць на старых інструментах іншыя легенды рока. Выбар твораў праз галасаванне ў інтэрнэце. Кантракт з амерыканскай студыяй і выхад альбома «Miedieval Classic Rock» з прэзентацыяй у Сан-Францыска.

Удзельнікі «Старога Ольсы» не ўспрымаюць гэтыя падзеі як адыход ад традыцыі, як здраду сярэднявеччу. Ідзе праца над новым песеным альбомам. Вялізны тур па ЗША з выступамі на знакамітых рэнесансных фэстах. Тым не менш, альбом «Miedieval Classic Rock» знакавы.

Гэта новае жыццё старых мелодый, пераствораных на незвычайных інструментах, што няўмольна прыводзіць да ўзнікнення новых эмоцый і новай «старой» энергетыкі.

20.11.2016, ДК МАЗ, 19:00 — ўнікальнае гучанне сусветна вядомых твораў, сярэднявечны дух класічных мелодый рока. Гэта будзе не падобна ні на што!

Квіткі ад 17 да 30 рублёў.
Даведкі: 29 6490888


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology