Анлайн-лекцыя брытанскага літаратара Дэйвід Пэры

12 кастрычніка (чацвер) у Кнігарне Логвінаў (Незалежнасці 37а) а 19-00 адбудзецца незвычайная імпрэза і яна вам, несумненна, спадабаецца!

Старшыня Еўразійскай творчай гільдыі (Лондан), знакаміты ангельскі паэт, драматург, чалец Каралеўскай суполкі мастацтва Дэйвід Пэры запрашае на майстар-клас у рэжыме анлайн непасрэдна з Лондана. Недарэмна кажуць, што калі чалавек таленавіты, то ён мае талент ва ўсім. Дэйвід Пэры з’яўляецца прадусарам і пастаноўшчыкам п’ес на сцэнах ангельскіх тэатраў, у тым ліку Брытанскага Дома Лордаў, аўтарам шэрага эсэ і літаратурных работ, а таксама рэцэнзентам на работы многіх сучасных класікаў. Дэйвід Пэры ўнагароджаны медалямі за ўнёсак у развіццё тэатральнага мастацтва, за ўмацаванне міру праз культурны дыялог, а таксама грантам Каралеўскай суполкі мастацва. Месяц таму ў свет выйшла яго новая кніга «The Grammar of Witchcraft», і цяпер пісьменнік вандруе па свету і прэзентуе свой твор усім сваім паклоннікам, якія цікавяцца яго творчасцю.

mtxab-rlevk

Падчас незвычайнага вебінара Дэйвід Пэры паведаміць вам пра тое, дзе трэба шукаць натхненне, каб стварыць сапраўды шэдэўральныя творы, як і чым абудзіць цікавасць чытачоў, а таксама дасць свае парады маладым творцам.

Знакаміты пісьменнік правядзе таксама прэзентацыю сваёй новай кнігі з незвычайным сюжэтам і падзеліцца сакрэтамі поспеху ў літаратурнай справе. Майстар-клас пройдзе на ангельскай мове, таму гэтая імпрэза яшчэ і цудоўная магчымасць палепшыць вашыя веды замежнай мовы. Калі хтосьці з вас сумняваецца ў сваім валоданні ангельскай мовай, можаце нават не хвалявацца: майстар-клас будзе суправаджацца сінхронным перакладам.

Прыходзьце самі і прыводзьце сваіх сяброў!


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology