«ШЭФ У ГІСТЭРЫЦЫ!»: ВЯРТАНЬНЕ ГУРТА «ПРАВАКАЦЫЯ»

4 лістапада ў бар-клубе «Графіці» выступяць палыселыя і пасівелыя, але ўсё яшчэ поўныя сілаў класікі беларускага панку і гаражнага року — гурт «Правакацыя».

14593302_1520638071295982_2085699681_n

Культавая скандальная каманда, росквіт якой прыйшоўся на ліхія 90-я і якая распалася ў 2001-м, зноў аб’ядналася праз 15 гадоў нябыту. Аб’ядналася, каб даць у Менску толькі адзін, але незабывальны канцэрт.

Заснавальнік гурта, аўтар тэкстаў, вакаліст і нязьменны фронтмэн «Правакацыі» — вядомы пісьменьнік Альгерд Бахарэвіч, аўтар раманаў і эсэ, ляўрэат некалькіх літаратурных прэмій. Але раманы, прэміі і рэпутацыя пакуль што адкладзеныя ўбок. 4 лістапада ў «Графіці» ён выйдзе на сцэну ў паўзабытай ужо іпастасі «правакатара» — і паспрабуе разам з музыкамі хаця б на адзін вечар вярнуць вольны, скандальны і злосны дух 90-х. Свой стыль гурт называе «правакатыўным рокам». 4 лістапада на сцэне «Графіці» прагучаць хіты 90-х («Шэф у гістэрыцы», «Квітней, мая Быдляндыя» і інш.), кавэры на The Stooges і зусім новыя песні.

Бар-клуб «Графіці» (пер. Калініна 16)
Пачатак а 19.00.
Кошт білета — 5 рублёў.


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology