Лекцыя Евы Хачатран «Куратарская практыка. Асабісты досвед»

«Куратарская школа» створана пры падтрымцы Інстытута сучаснага мастацтва ў Ерэване (Арменія) і разлічана на куратараў і медыятараў у галіне сучаснага мастацтва, якія зацікаўлены ў атрыманні новых ведаў і прафесійнай ацэнцы сваіх праектаў. Лектарамі курсаў выступяць аўтарытэтныя куратары і арт-крытыкі міжнародных праектаў Назарэт Караян, Сусана Гюламіран і Ева Хачатран. Куратарская школа складаецца з трох аўтарскіх блокаў, кожны з якіх уключае адну публічную лекцыю і трохдзённы майстар-клас.

Завяршальны трэці блок пачнецца 26 кастрычніка ў 19.00 у галерэі сучаснага мастацтва «Ў» публічнай лекцыяй Евы Хачатран «Куратарская практыка. Асабісты досвед».

unnamed

Лекцыя прысвечаная асабістаму вопыту, набытаму ў рамках працы ў мастацкай інстытуцыі, затым сыход у незалежную практыку. На прыкладзе некаторых праектаў будзе паказаная дзейнасць, заснаваная на прынцыпах самаадукацыі і самаарганізацыі куратара ва ўмовах сацыяльна-палітычнага кантэксту, пры адсутнасці падтрымкі з боку дзяржавы і прыватнага сектара.

Трэці блок куратарскай школы ад Евы Хачатран «Куратарская практыка. Асабісты досвед» будзе звязаны з абменам досведам. Воркшоп будзе непасрэдна звязаны з прэзентацыяй арт-праектаў, будуць абмеркаваныя магчымасці рэалізацыі праектаў ва ўмовах поўнай самаарганізацыі, маючы на ўвазе як лакальныя, так і інтэрнацыянальныя праекты.

Першы дзень воркшопа будзе прысвечаны абмеркаванню гэтых ідэй у групе. Другі і трэці дзень — абмеркаванню праектнага менэджменту: тайм менэджмент, набор каманды, складанне бюджэту і г.д.

Крытэры адбору ўдзельнікаў: для пачаткоўцаў куратараў ці арт-менэджэраў, якія маюць ідэі праектаў для рэалізацыі ў бліжэйшай будучыні. Для ўдзелу ў курсе трэба даслаць заяўку ў вольнай форме, а таксама рэзюмэ на info@ygallery.by з пазнакай «куратарская школа_удзел у курсе Евы Хачатран» да 27-га кастрычніка.

Заняткі будуць праходзіць у прасторы галерэі «Ў» (пр-т Незалежнасці 37а):

28 кастрычніка з 18.00 да 21.00,
29 і 30 кастрычніка з 10.30 да 12.30.

Удзел у курсе бясплатны. Колькасць месцаў абмежавана.

Ева Хачатран — незалежны куратар (Ерэван, Арменія).

Прафесійны вопыт:

2003 — 2008 куратар ACCEA (Армянскага цэнтра сучаснага эксперыментальнага мастацтва), Ерэван;
2004 — да цяперашняга часа — супрацоўніцтва з Інстытутам Гётэ ў Тбілісі, Грузія;
2005 — удзельніца AICA Арменіі (Міжнародная асацыяцыя крытыкаў мастацтва);
2006 — 2008 — сакіраўніца дэпартамента выяўленчых мастацтваў, ACCEA, Ерэван, Арменія;
2007 — член CIMAM (Міжнароднага камітэта ІКОМ для музеяў і калекцый сучаснага мастацтва);
2007 — 2012 — суарганізатарка фестывалю «Транскаўказія», Варшава, Польшча;
З 2009 года працуе на платформе культурнага цэнтру «Прыгарад»;
2012 — 2013 — кіраўніца ў «Выставы і арт-менеджмент» і модуль адказны за лабараторыю праектаў у ICA
2013 — віцэ-прэзідэнт AICA ў Арменіі.

Праект «Куратарская школа» ажыццяўляецца пры падтрымцы НДА Kulturos Ambasada, Літва

kulturos_ambasada1


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology