«Забіць у сабе анёла, або Як быць паэткай у сучаснай Беларусі»

ГКК «Будзьма беларусамі!» і Саюз беларускіх пісьменнікаў запрашаюць 1 лістапада на літаратурную дыскусію «Забіць у сабе анёла, або Як быць паэткай у сучаснай Беларусі«з удзелам паэтак Валянціны Аксак, Вольгі Гапеевай і Насты Кудасавай. Мадэратарка — паэтка Юля Цімафеева.

paetki_01-11

Са школьных часоў мы маем зборны вобраз «паэтэсы» — сентыментальнай ці, наадварот, экзальтаванай паненкі, якая ў вершах толькі і робіць, што скардзіцца на няшчаснае каханне і апявае прыгажосць роднай зямлі.

Але колькі ў тым вобразе было праўды, а колькі маны? І хто такія сучасныя беларускія аўтаркі, якія ў тлумную інфармацыйную эпоху імкнуцца гаварыць са светам паэтычнымі радкамі?

Як яны прыйшлі ў літаратуру і чаму засталіся, пра што пішуць і чаго пазбягаюць, якіх анёлаў і дэманаў у сабе забіваюць ці, наадварот, вырошчваюць? Як ставяцца да славы, вар’яцтва, вайны і палітыкі і якой бачаць будучыню паэзіі пасля сябе? Адказы на гэтыя і іншыя пытанні, а таксама новыя вершы ўдзельніц дыскусіі вы пачуеце ў Літаратурным музеі імя Петруся Броўкі.

Пачатак імпрэзы ў 19.00.
Адрас Літаратурнага музея імя Петруся Броўкі: вул. Карла Маркса, 30.


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology