Афіша Кнігарні «ЛогвінаЎ»: 31 кастрычніка — 3 лістапада

31 кастрычніка — Прэзентацыя кнігі Андрэя Бастунца «Доказательства движения»

31 кастрычніка (панядзелак) сваю кнігу выбраных вершаў «Доказательства движения» прэзентуе Андрэй Бастунец. Кнігарня Логвінаў (Незалежнасці 37а). Пачатак а 19.  У імпрэзе возьмуць удзел культуролаг Максім Жбанкоў, паэтка Сабіна Брыло, пісьменнік Сяргей Лапцэвіч.

31

Першы зборнік вершаў Андрэя Бастунца «Доказательства движения» была падрыхтаваная да друку ў 1996-м, але выйшла толькі праз двадцаць год, у складзе зборніка «Доказы руху». У яго ўвайшлі вершы, якія былі напісаныя у перыяд з пачатку 90-х гадоў па снежань 2015 г.

«Нужно обладать известным мужеством, чтобы писать стихи, подобные тем, что представлены сегодня…. Стоять на краю „трещины мира“, заглядывать в бездну — и не впадать в истерику».
Илья Шапиро, «Знамя юности», 1994

«Эти тексты просты как дыхание и сложны как шифровки из центра. Командировочная лирика на краю бездны… Такое могло быть написано только здесь — на перекрестках культурных транзитов и политических снов».
Максим Жбанков, 2016

3 лістапада — Тэатралізаваная прэзентацыя кнігі Тадэвуша Далэнгі-Мастовіча «Знахар»

3 лістапада (чацвер) — Урачыстае адкрыццё «Месяца польскай літаратуры з кнігарняй Логвінаў» і тэатралізаваная прэзентацыя кнігі Тадэвуша Далэнгі-Мастовіча «Знахар». З удзелам дыпламатычнага корпуса, перакладчыц Ганны Янкуты, Марыі Пушкінай, Марыны Шоды і Марыны Казлоўскай, а таксама актораў Купалаўскага тэатру. Вядоўца — Андрэй Хадановіч. Галерэя Ў (Незалежнасці, 37а). Пачатак а 19. Уваход — вольны.

3

Паэтычныя чытанні, гутаркі з польскімі літаратарамі і журналістамі ды іх беларускімі перакладчыкамі, тэатралізаваная прэзентацыя рамана, канцэрт рок-гурта… Усё гэта — традыцыйны, ужо пяты па ліку, «Месяц польскай літаратуры з кнігарняй Логвінаў», які пройдзе ў лістападзе 2016 году ў Мінску.


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology