Адукацыйны курс «Быць як „Я“. Аўтапартрэт як спосаб самаідэнтыфікацыі» Жанны Гладко

Галерэя сучаснага мастацтва «Ў» прапануе ўнікальны адукацыйны праект «10 майстэрняў». Праект складаецца з 10 аўтарскіх праграм беларускіх мастакоў. Кожная праграма распрацаваная адным з мастакоў і ўключае шасцідзённы закрыты практычны курс і адну публічную сустрэчу з аўтарам.

Восьмы курс адукацыйнага праекта называецца «Быць як „Я“. Аўтапартрэт як спосаб самаідэнтыфікацыі. Катэгорыя Сілы — ідэнтыфікатар у вызначэнні межаў асобаснай ідэнтычнасці», аўтарам якога з’яўляецца Жанна Гладко.

gladko_zhanna

На працягу 6 дзён удзельнікам будзе прадастаўлена магчымасць папрацаваць сумесна з мастачкай над сваiмi праектамi. Выкарыстоўваючы такія медыя, як фатаграфія, відэа. Вынiк дзейнасцi будзе паказаны на прэзентацыi пасля правядзення курсу.

Крытэрыі адбору ўдзельнікаў: людзі, якія цікавяцца сучасным мастацтвам. Для ўдзелу ў курсе пажадана мець: ноутбук, фотаапарат. Удзел у майстэрні бясплатны: удзельнікі курса самастойна забяспечваюць неабходныя матэрыялы для працы самой майстэрні альбо рэалізацыі выніковага праекта. Заяўка на ўдзел у майстэрні Жанны Гладко павінна змяшчаць рэзюмэ і матывацыйны ліст на паўстаронкі. Заяўку дасылаць на адрас: info@ygallery.by з пазнакай «Майстэрня Жанны Гладко». Дэдлайн 9 лiстапада. Колькасць месц абмежавана.

Месца правядзення курсу — прастора галерэi «Ў», прыблізны час працы: сярэдзiна дня (час працы майстэрні будзе вырашаны, зыходзячы з агульнага графіка ўдзельнікаў). Пачатак курса — 12 лiстапада.

Жанна Гладко нарадзілася ў Мінску, Беларусь. З 2002 па 2009 атрымлівала мастацкую адукацыю ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў (кафедра Графікі). З 2010 года пачынае весці актыўную мастацкую дзейнасць, прымае ўдзел у беларускiх i міжнародных выставах. З’яўляецца мастачкай галерэі сучаснага мастацтва «Ў». Жанна Гладко — прадстаўніца маладога пакалення мастакоў, якая працуе пры дапамозе разнастайных медыя з актуальнымi тэмамi. Усе працы мастачкі праз стратэгію канструявання амбівалентных вобразаў накіраваны на пераасэнсаванне / дэканструкцыю маштабных паняццяў, такіх як гендэрная палітыка і патрыярхат, рэлігія і культура, сістэма мастацтва і грамадства. Пры гэтым Жанна Гладко прафануе і адначасова актуалізуе / ўзмацняе тэмы, ў тым ліку з дапамогай стратэгіі даследавання iх праз прыватны вопыт. Пачынаючы з 2011 года мастачка працуе над серыяй аўтапартрэтаў, у якіх рэ-актуалізуе разнастайныя балючыя тэмы, завастраючы iх праблематыку праз разгляд катэгорыі Сілы.

Фота: Жанна Гладко, у працэсе падрыхтоўкі да выставы «Усё, што цвёрдае, раствараецца ў паветры» (куратар А. Барысёнак), 2015.

Праект «10 майстэрняў» ажыццяўляецца пры падтрымцы НДА Kulturos Ambasada, Літва

kulturos_ambasada1


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology