Выстава «Калгасны осмас лактозы» ў рамках аўстрыйска-беларускага праекта «Калгасніца»

Тэмай даследавання маладых аўстрыйскіх мастакоў, студэнтаў факультэта выяўленчых мастацтваў і культуралогіі Універсітэта мастацтваў і прамысловага дызайну Лінца стаў беларускі калгас.

%d0%b0%d1%84%d0%b8%d1%88%d0%b04

Група студэнтаў спецыяльна адправілася ў Беларусь, каб наведаць некалькі калгасаў і выказаць у мастацкай форме сваё разуменне аграноміі. На выставе будуць прадстаўлены жывапiсныя творы, аб’екты, фатаграфіі і перформансы. Экспазіцыя адкрыта для наведвання з 13 па 16 лістапада 2016 года ў прасторы «ЦЭХ» (Кастрычніцкая, 16).

УДЗЕЛЬНIКI
Аўтар ідэі: Сымон Мраз, Аўстрыйскі культурны форум.
Суправаджэнне праекта: Урсула Хюбнер, Cабіне Елінек, Універсітэт мастацтваў і прамысловага дызайну Лінца; Марыя Баярынцава, Валянціна Айгнер, Аўстрыйскі культурны форум.
Мастакі: Сільвія Берндорфер, Штэфан Брандмайр і Фелікс Пёхгаккер, Марыя Жарый, Вероніка Зенгсбратль, Катарына Кафф, Лео Лунгер, Мелані Людвіг, Атте Пенттiнен і Аляксандра Каль.


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology