«Чары Ніла» ці гісторыя адной калекцыі

Прастора «Ў бар»

Ягор Сурскі (Беларусь)
«Чары Ніла» ці гісторыя адной калекцыі

Артэфакты культуры, гарадскія практыкі, сучасны фальклёр, антрапалогія алкагалізацыі, адзін з самых пазнавальных «брэндаў» сучаснай Беларусі, анты-віно і анты-дызайн у адным флаконе, нэймінг па-за кункурэнцыяй, самая попытавая спажывецкая катэгорыя — усе гэтыя паняцці вызначаюць сутнасць таго, што мае безліч варыянтаў сціслых народных назваў: «чарніла», «бырла», «пладова-выгаднае», «вкусняшка», «чарлік», «кампот», «боская амброзія», «крыжачок».

Віно пладовае мацаванае моцнае як прадмет калекцыянавання стала адным з артэфактаў сучаснай беларускай культуры і выконвае функцыю мастацтва, калі набліжае маргінальную сацыяльную рэчаіснасць да мастацкага і культурніцкага кантэксту, правакуючы своеасаблівую рэфлексію над паўсядзённасцю і датычнасць да неўласцівых сацыяльных практык.

Гісторык, дакументаліст, арт-куратар Ягор Сурскі, які стварае сваю ўнікальную калекцыю пладовага віна больш як 10 год, падзеліцца гэтым сваім досведам і распавядзе, з чым ён ідэнтыфікуе аб’ект свайго калекцыянавання.

Прэзентацыя калекцыі адбудзецца 7 лістапада а 19-ай гадзіне!

unnamed


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology