Прэзентацыя вынікаў майстэрняў Вольгі Сазыкінай, Міхаіла Гуліна, Аляксея Лунёва ў рамках адукацыйнага праекта «10 майстэрняў»

12 — 13 лістапада ў галерэі сучаснага мастацтва «Ў» удзельнікі майстэрняў Вольгі Сазыкінай, Міхаіла Гуліна, Аляксея Лунёва экспаніруюць свае працы, прысвечаныя вынікам шасцідзенных курсаў, якія адбыліся вясной-летам гэтага года.

Удзельнікі:
майстэрня Вольгі Сазыкінай: Кацярына Міхнюк, Ганна Маршава
майстэрня Міхаіла Гуліна: Васіліса Паляніна-Календа, Максім Сарычаў
майстэрня Аляксея Лунёва: Надзея Саяпіна-Гендрусева, Ніна Маргаева

Падчас імпрэзы, 12 лістапада а 15-й гадзіне адбудзецца публічная лекцыя Вольгі Сазыкінай, аўтаркі курса «Прыватная прастора: практыкі ідэнтыфікацыі». На сустрэчы Вольга Сазыкіна будзе распавядаць пра праклады медытатыўных практык ў сучасным мастацтве, іх ролю ў прыватным жыцці, мастацкай дзейнасці. Таксама будуць закрануты пытанні лэнд-арту і шкла, як рэфлексія аўтарскага погляду на гісторыю сучаснага мастацтва.

Таксама, 12 лістапада а 16-й гадзіне адбузецца дыскусія з удзельнікамі праекта «10 майстэрняў» (мадэратар Ілона Дзяргач).

unnamed

Праект «10 майстэрняў» складаецца з 10 аўтарскіх праграм беларускіх мастакоў. Кожная праграма распрацавана адным з мастакоў і ўключае публічную сустрэчу, шасцідзённы закрыты практычны курс і праект, як вынік майстэрні напрыканцы праграмы. Мэта адукацыйнага праекта «10 майстэрняў» — запусціць цікавасць да самаадукацыі ў галіне сучаснага мастацтва, умацаваць пераемную сувязь паміж маладымі непрафесійнымі мастакамі і сталымі мастакамі. Даць зацікаўленым мастацтвам людзям магчымасць напрамую пасябраваць з яркімі мастакамі і сумесна стварыць выставачны праект.

Праект ажыццяўляецца пры падтрымцы НДА Kulturos Ambasada, Літва

kulturos_ambasada1


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology