Афіша кнігарні логвінаЎ: 17-20 лістапада

Прэзентацыя кнігі «Насыпаць горы» з удзелам аўтаркі журналісткі рэпартажніцы Малгажаты Шэйнэрт, а таксама перакладчыцы Марыі Пушкінай адбудзецца 17 лістапада ў «Прэс-клубе» (Веры Харужай, 3), а 19:00.

17

Прэзентацыя пройдзе ў рамках «Месяца польскай літаратуры з кнігарняй Логвінаў».

«Насыпаць горы. Палескія гісторыі» — гэтак называецца прысвечаная феномену Палесся кніга — а яе беларуская версія выйшла нядаўна ў выдавецтве «Логвінаў» — вядомай польскай журналісткі-рэпартажніцы Малгажаты Шэйнэрт. Гэта таленавіта закручаны ўсёахопны аповед пра рэгіён, дзе поруч жылі беларусы, палякі, літоўцы, украінцы і габрэі. Але таксама і тутэйшыя — палешукі, для якіх радзіма — гэта не гісторыя ці палітыка, а месца чалавека ў космасе.

Гэта застылы ў часе свет магнатаў, паноў і сялян, прамыслоўцаў, гандляроў і цадыкаў, а таксама яго драматычны фінал.

Малгажата Шэйнарт нарадзілася ў 1936 годзе ў Варшаве. Дэбютвала ў 1972 годзе рэпарцёрскай кнігай пра Амерыку. Была шэфам рэпартажнага аддзела «Газэты Выборчай».


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology