Афіша кнігарні логвінаЎ. 17-20 лістапада

Прэзентацыя кнігі легендарнага журналіста Рышарда Капусцінскага «Чорнае дрэва. Афрыканская ліхаманка».

З удзелам перакладчыка Яўгена Салейчука, асабістага сакратара Капусцінскага Бажэны Дудко і гурта «Нагуаль». Галерэя «Тут.бай» (праспект Дзяржынскага, 57. Бізнэс-цэнтр Omega Tower, 9 паверх). Пачатак а 19. Уваход — вольны

8 вокладка_рышард капусьцінскі_чор

У рамках «Месяца польскай літаратуры з кнігарняй Логвінаў»

Заплюшчыце вочы і ўявіце Афрыку. Які малюнак паўстае перад унутраным зрокам? Бясконцая залатая савана, ганарлівыя ільвы, велічныя сланы? Чародка худзюткіх дзяцей з вялізнымі вачыма, поўнымі надзеі? Прыгожыя жанчыны з даўгімі шыямі ў металічных бранзалетах? У вашых руках кніга «Чорнае дрэва» — самае сэрца Афрыкі. Ключ ад далёкага, таямнічага кантынента, поўнага магіі, любові і смерці.

Кніга пра афрыканскі космас, усё яшчэ не дарэшты зведаны і зразумелы еўрапейцам. Там велічная прыгажосць прыроды суседнічае з дзікай галечай, дзе цень і вада каштоўнейшыя за ўсе скарбы свету.

Аўтар, народжаны ў беларускім Пінску, Рышард Капусцінскі (1932-2007) — легенда польскай рэпартажнай журналістыкі, вандраўнік і пісьменнік, вядомы ва ўсім свеце. Час, апісаны ў гэтай кнізе, — пераломны для асэнсавання свайго шляху і уласнага месца ў жыцці чалавецтва. Кніга пра крывавыя рэвалюцыі, выпадковыя перамогі і паразы, расавы антаганізм, голад, эпідэміі, карупцыя, галеча. І пра невымоўную прагу жыцця.


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology