«Патаемная гісторыя ўкраінскага кіно» з Максімам Жбанковым. Частка 15.

30 лістапада. Кнігарня «Логвінаў» (пр. Незалежнасці, 37а). Пачатак а 19.00.

Два дні (СССР, 1927, 57 хв.) Рэжысер: Георгі Стабавы. У ралях: Іван Замычкоўскі, Сяргей Мінін, Вольга Назарава, Мілі Таўт-Корсо, Аляксандр Чувераў.

max_0

 

Чарговы з серыі невядомых шэдэўраў украінскага кіно. Псіхалагічная драма часоў грамадзянскай вайны, дзе кожны бок адначасова жахлівы і прыцягальны. Калі сёння ў тваёй сядзібе — чырвоныя, праз дзень — белыя, а потым — зноў чырвоныя, асабісты выбар даводзіцца рабіць штодня. І разлічвацца за яго напоўніцу…

У межах «Года ўкраінскай літаратуры ў Кнігарні Логвінаў».


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology