Афіша кнігарні логвінаЎ. 30 лістапада — 5 снежня

30 лістапада. Кнігарня «Логвінаў» (пр. Незалежнасці, 37а). Пачатак а 19.00.

«Патаемная гісторыя ўкраінскага кіно» з Максімам Жбанковым. Частка 15.

Два дні (УССР, 1927, 57 хв.) Рэжысёр: Георгі Стабавы. У ролях: Іван Замычкоўскі, Сяргей Мінін, Вольга Назарава, Мілі Таўт-Карсо, Аляксандр Чувераў.

Чарговы эпізод з серыі невядомых шэдэўраў украінскага кіно. Псіхалагічная драма часоў грамадзянскай вайны ў Расіі, дзе кожны бок адначасова жахлівы і прыцягальны. Калі сёння ў тваёй сядзібе — чырвоныя, праз дзень — белыя, а потым — зноў чырвоныя, асабісты выбар даводзіцца рабіць штодня. І разлічвацца за яго напоўніцу…

5 снежня — Зорка літоўскае літаратуры ў кнігарні Логвінаў

Альвідас Шляпікас, літоўскі паэт, пісьменнік, актор, рэжысёр і сцэнарыст, упершыню завітвае да беларускага чытача сваёй прозай, перакладзенай кнігай «Бог дажджу» — тонкай, лаканічнай, гранічна трапнай. Глыбокай, як возера з літоўскіх легендаў. 9 навэл-нітак аднае грыбніцы сплятаюцца ў агульны мікрасвет: пругкі, усёахопны і адчайна знаёмы.

5

Прэзентацыя кнігі адбудзецца 5 снежня ў кнігарні Логвінаў (Незалежнасці 37а). Пачатак а 19.

У імпрэзе, акрамя аўтара, бяруць удзел:
Бірутэ Ёнушкайтэ
Даініус Гінталас
Антон Рудак
Альвідас Шляпікас
Сюзана Паўкштэла
Андрэй Хадановіч

Імпрэза адбудзецца пры падтрымцы Пасольства Літоўскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь, Саюза беларускіх пісьменнікаў, Саюза літоўскіх пісьменнікаў, Літаратурнага Дома Логвінаў і Літоўскай Рады па Культуры.


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology