НОВЫ НУМАР «pARTisan: КАЛГАСНІЦА»!

Мы радыя прэзентаваць новы нумар альманаха «pARTisan», прысвечаны фігуры калгасніцы ў беларускай гісторыі і культуры. Нумар здзейснены ў межах выставачнага праекта «Калгасны осмас лактозы», які быў паказаны ў Мінску ў лістападзе гэтага года.  

vokladka-32-fin-print

У красавіку 2016 году група студэнтаў з аўстрыйскага Універсітэта мастацтва і дызайна Лінца прыняла запрашэнне Аўстрыйскага культурнага форума  зрабіць даследчы праект, прысвечаны беларускім калгасам. На працягу тыдня маладыя мастакі пабывалі ў трох калгасах і сустрэліся з людзьмі, якія там працуюць і жывуць. Вярнуўшыся ў Аўстрыю, яны скампанавалі сабраны матэрыял — фатаграфіі, відэа і нататкі, якія ў форме выставы «Калгасны осмас лактозы» былі прадстаўленыя ў лістападзе ў прасторы «ЦЭХ» у Мінску.

Менавіта гэтыя творы сталі візуальным кодам нашага новага нумара.

partisan_32-28

Чытайце ў нумары:

Артур Клінаў разважае над роляй Калгасніцы ў Пантэоне Багоў Краіны Шчасця, Ірына Раманава расказвае пра наступствы прыхода калгаса ў беларускую вёску, Алена Гапава аналізуе працэс эмансіпацыі беларускай калгасніцы ў 1920-30-х, Вольга Бубіч расказвае пра праект «Агра» Сяргея Лескеця і прэзентуе размову з удзельнікам легендарнага гурта «Саша і Сірожа» Аляксеем Хацкевічам. Акрамя гэтага − пра сучасны феномен калгасніцы разважае Вадзім Мажэйка, Алена Толсцік звяртаецца да Атласа Мнемазіны і адшуквае візуальныя коды вобраза савецкай калгасніцы, Вольга Раманава ў пошуках калгасніцы звяртаецца да савецкага кінематографа, і нарэшце — закрываюць нумар словы Адама Глобуса, прысвечаныя жанчынам, якія працавалі на калгасных палях.

Асаблівую падзяку выказваем Аўстрыйскаму культурнаму форуму і асабіста Сімону Мразу, а таксама Андрэю Лянкевічу (ЦЭХ) за дапамогу ў здзяйсненні нумара.

Шукайце ў краме «Ў» і кнігарні «ЛогвінаЎ» (пр. Незалежнасці, 37а, Мінск), а таксама ў іншых кнігарнях горада!

partisan_32-42


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology