Выставачны праект «Ад дэгуманізацыі да забойства: лёс псіхіятрычных хворых у Беларусі (1941–1944 гг.)»

8 — 20 снежня 2016
Галерэя сучаснага мастацтва «Ў»

Упершыню ў публічнай прасторы прагучыць сур’ёзная і маладаследаваная тэма, прысвечаная лёсу псіхіятрычных хворых у Беларусі ў гады Другой сусветнай вайны. Выстава «Ад дэгуманізацыі да забойства: лёс псіхіятрычных хворых у Беларусі (1941–1944 гг.)» уяўляе сабой сістэматызацыю даследаванняў гісторыкаў і псіхіятраў Беларусі і Германіі.

eclab_600

У перыяд Другой сусветнай вайны на тэрыторыі Беларусі, як і ў іншых краінах Еўропы таго часу, былі знішчаныя пацыенты псіхіятрычных лякарняў. Памяць пра іх толькі апошнім часам робіцца важнаю часткаю агульнай памяці пра вайну. На выставе будзе прадстаўленая гісторыя ідэй і практык, якія прывялі да дэгуманізацыі пацыентаў псіхіятрычных лякарняў і да масавых забойстваў, пачынаючы ад распаўсюду ідэй еўгенікі, расавай тэорыі і канчаючы выкарыстаннем гэтых ідэй нацыстамі.

Выстава арыентаваная на ўсіх тых, хто цікавіцца гісторыяй Другой сусветнай вайны ў Беларусі, праблемамі медыцынскай этыкі і гістарычнай памяці. Апроч асноўнай экспазіцыі прапаноўваецца праграма адкрытых лекцый і дыскусій.

Арганізатары выставы: Цэнтр публічнай гісторыі Еўрапейскага каледжу Liberal Arts у Беларусі пры падтрымцы фонду «Памяць, адказнасць і будучыня» (ФРГ).

Працоўная група праекту:
Алег Айзберг (БелМАПА), лекар-псіхіятр
Аляксей Братачкін (ECLAB), гісторык
Андрэй Замойскі (Інстытут ім. Фрыдрыха Майнэке пры Вольным універсітэце Берліну), гісторык
Васіль Матах, гісторык-архівіст
Арт-куратарка праекту: мастацтвазнаўца Аксана Жгіроўская (ECLAB)

Галерэя сучаснага мастацтва «Ў» радая запрасіць Вас на адкрыццё выставы 8 снежня а 19.00 па адрасе: Мінск, Незалежнасці 37А.

Уваход вольны!


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology