Выставачны праект «Пра Каханне»

7 — 31 студзеня 2017
Галерэя сучаснага мастацтва «Ў»

Павел Корбус, Юлія Якубоўская, Эмрах Гёкдэмір (Польшча-Турцыя)
Выставачны праект «Пра Каханне»*

Галерэя сучаснага мастацтва «Ў» прадстаўляе інтэрактыўны выставачны праект «Пра Каханне» які з пачатку 2014 года быў рэалізаваны ў розных гарадах Еўропы.

unnamed

Мэта дадзенага праекта — пабудаваць супольнасць людзей вакол канцэпту кахання ў Мінску. Мастакі праекта — Павел Корбус, Эмрах Гёкдэмір і Юлія Якубоўская паспрабуюсь сумесна с жыхарамі горада і наведавальнікамі галерэі стварыць дыскурс, праз дыялог пра каханне. Мастацкая актыўнасць на тэму кахання — гэта бясконцы працэс распазнавання, пабудовы супольнасці і сферы свабоднай экспрэсіі.

Разам з гледачамі Павел Корбус, Эмрах Гёкдэмір і Юлія Якубоўская правядуць мастацкі аналіз сучаснай мовы, датычнай канцэпту кахання ва ўсіх яго абліччах і складуць новы алфавіт, прысвечаны каханню.

Павел Корбус (Paweł Korbus) з’яўляецца мастаком, выканаўцам, аўтарам відэапрац і інсталяцый, акцёр. Ён спалучае метады працы з целам, голасам і іншымі сродкамі масавай інфармацыі з вобласці выяўленчага мастацтва. Мастака цікавяць тэмы цялеснасці і цела пад уплывам альбо націскам культуры, перажыванняў і эмоцый, псіхічнай сферы ў стане нявызначанасці, сітуацыі супярэчлівых патрэбаў і з улікам культурных дысцыплін. Мастак перасякае геаграфічныя і сацыяльныя адлегласці. Адна з практык мастака — уваходзіць у адносіны і правяраць свае паводзіны ў сітуацыях, калі ён — незнаёміц. Павел Корбус — выпускнік выяўленчых мастацтваў мастацкага факультэту ва Універсітэце Марыі Складоўскай-Кюры ў Любліне, а таксама стыпендыят Праграмы Visegrad Artist Residency Program 2016.

Юлія Якубоўская (Julia Jakubowska) атрымала адукацыю ў галіне тэатральных мастацтваў у Універсітэце Лодзі. З’яўляецца мастачкай і актрысай у Stereo Akt Theatre (Будапешт, Венгрыя), а таксама ў тэатры CHOREA (Лодзь, Польшча). Мае свае тэатральныя праекты, як «Abramk Fest», «Wszędodomni», накіраваныя на ўстанову сувязі паміж рознымі сацыяльнымі групамі, якія былі рэалізаваны ў Лодзі. Юлія з’яўляецца адным з арганізатараў польскага фестывалю «Touch the Theatre». Сумесна з Паўлам Корбусам з 2014 года працуе над праектам «Пра каханне».

Эмрах Гёкдэмір (Emrah Gökdemir) вучыўся на аддзяленні жывапісу ва ўніверсітэце Мустафы Кемаля ў Хатай. Член мастацкага калектыва A77, які быў заснавы ў Антак’і ў 2005. З 2012 года працуе ў галіне антрапалогіі ў супрацоўніцтве з доктарам Яэль Навара з Кембрыджскага ўніверсітэта ў даследаванні сацыяльнай антрапалогіі ў горадзе Антакья. У 2012 арганізаваў фестываль «Bedesten» ў якасці каардынатара сумеснага праекта з польскімі мастакамі ў рамках праграмы «Tandem» — абмену менеджэраў у сферы культуры паміж Турцыяй — ЭЗ. Асноўныя напрамкі мастацкай дзейнасці будуюцца на пытаннях аб сацыяльнай ідэнтычнасці, недатыкальнасці прыватнага жыцця, індывідуальных жыццёвых гісторыях — бягучых і папярэдніх жыццяў, сацыялогіі паўсядзённага жыцця, укаранення гендэрнага падыходу ў рамках тэмы «сацыяльнай этыкі».

Галерэя сучаснага мастацтва «Ў» радая запрасіць Вас на адкрыццё праекта 7 студзеня а 19.00. На адкрыцці праекта адбудзецца перформанс. Уваход вольны

Кошт квітка на выставу: 2 рублі

*Выстава мае ўзроставыя абмежаванні: 18+.

Выстава не прызначаная для прагляду асобамі, маладзейшымі за 18 гадоў, а таксама не рэкамендуецца тым, хто прытрымліваецца кансерватыўных поглядаў на сэксуальныя адносіны.


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology