Выстава-продаж «Упрыгожваючы рэчаіснасць. Актуальныя шляхі ДПМ»

14 лютага — 8 сакавіка 2017
Галерэя сучаснага мастацтва «Ў»

Ў бюро Галерэі сучаснага мастацтва «Ў» сумесна з Віцебскай абласной арганізацыяй грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз мастакоў» прадстаўляе выставу-продаж «Упрыгожваючы рэчаіснасць. Актуальныя шляхі ДПМ».

unnamed

Выстава «Упрыгожваючы рэчаіснасць. Актуальныя шляхі ДПМ» аб’яднае аб’екты дэкаратыўна-пракладнога мастацтва, дызайну, сучаснага мастацтва ў адной класічнай прасторы белага кубу. Мэта гэтага збору — правесці відавочнае даследванне як адныя і тыя ж матэрыялы, ідэі і формы выкарыстоўваюцца ў розных палях вытворчай чалавечай дзейнасці.

Як фізічная магчымасць альбо штодзённая функцыянальнасць матэрыяла пазбаўляецца праз яе ужыванне ў мастацкай дзейнасці? Дзе знаходзіцца мяжа паміж дэкаратыўна-прыкладным мастацтвам, дызайнам і сучасным мастацтвам? Якая розніца паміж мастаком, рамеснікам, дызайнерам?

Калі сучаснае мастацтва ставіць пытанні для грамадскай супольнасці, дызайн з большай часткі абслугоўвае штодзеннасць, ДПМ заклікана ўпрыгожваць, з’яўляецца лі функцыя твора адзнакай ў катэгорыі сур’ёзнасці, сэнсу ці прыгажосці? Як знайсці выразныя межы гэтых катэгорый у творах, калі ўсе яны знаходзяцца ў адным кантэксце белага кубу?

Удзельнікі: Аляксандр Сон, Андрэй Бусел, Вікторыя Мітрычэнка, Aljoscha, Тамара Карака, Марына Капілава, Адам Глобус, Разаліна Бусел, Святлана Бараноўская, Таццяна Макляцова, Каця Шэйна, Hutkasmachnaa, Раман Цыбульскі.

З 3 сакавіка выстава-продаж «Упрыгожваючы рэчаіснасць. Актуальныя шляхі ДПМ» будзе пашырана вясновым кірмашом і flee-маркетам, якія працягнуцца па 8 сакавіка.

*У межах выставы будуць праходзіць майстар-класы па пляценню габелена, каліграфіі і акварэлі. Сачыце за навінамі!

Запрашаем вас на адкрыццё выставы-продаж «Упрыгожваючы рэчаіснасць. Актуальныя шляхі ДПМ» 14-га лютага а 19-й гадзіне па адрасе: пр-т Незалежнасці, 37А.

Кошт квітка 2 р.


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology