Зорка чэшскай літаратуры і лекцыя гуру крэатыўнага бізнэса

9 лютага — Зорка чэшскай літаратуры ў кнігарні Логвінаў

Прэзентацыя рамана «Цэх д’ябла» чэшскага празаіка Яхіма Топала з удзелам аўтара і перакладчыкаў Сяргея Сматрычэнкі і Марыі Мартысевіч. Кнігарня Логвінаў (Незалежнасці 37а). Пачатак а 19.

9

Крыху пра кнігу. Камусьці прыйшло да галавы, што ў Беларусь можа быць цікавай замежнікам хіба сваімі пакутамі — тысячамі спаленых у вайну вёсак, мільёнамі забітых, пакалечаных людзей у сталінскія ці нацысцкія часы. Каб зрабіць небывалы музей жудасці, у Беларусь таемна перавозяць са знішчанага чэшскага Тэрэзіна, так бы мовіць, спецыяліста, які мае кантакты на процьму багатых фундатараў…

10 лютага — Лекцыя гуру крэатыўнага бізнэса

Выбітная кніга брытанскага эксперта па крэатыўным бізнэсе Дэвіда Пэрыша «Цішоткі і касцюмы: Дапаможнікпа творчым бізнесе» цяпер даступная для айчынных культурных мэнэджэраў і прадпрымальнікаў. Пры падтрымцы Праграмы ЕС і Усходняга Партнёрства «Культура і Крэатыўнасць» выйшла беларуская версія кнігі ў выдавецтве «Логвінаў».

Лекцыя Дэвіда Пэрыша адбудзецца адбудзецца 10 лютага ў 19-00 ў галерэі Ў (праспект Незалежнасці 37а), дзе можна будзе набыць і падпісаць кнігу ў аўтара. Прэзентацыя пройдзе пры падтрымцы Пасольства Вялікабрытаніі ў Рэспубліцы Беларусь.

10


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology