Кнігарня Логвінаў: суботні ранішнік для дзетак і лекцыя Аляксея Талстова

18 лютага ў кнігарні логвінаЎ (Незалежнасці 37а) пісьменніца Наталія Бадзілоўская прэзентуе электронную кніжку — казку «Цудоўныя прыгоды ліцвінскай прынцэсы ў Дацкім каралеўстве».

З удзелам дырэктара выдавецтва Kniharni.by Андрэя Янушкевіча, пісьменніка Алеся Туровіча, дырэктара Цэнтра шведскіх (скандынаўскіх) даследванняў Настассі Майскай, артыста Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы Паўла Харланчука. Музычная аздоба — гурт «Водар». Чакаюцца прызы, выстава дзіцячага малюнка.

Уваход вольны. Пачатак а 14.

 

2121 лютага. «Новыя каланіяльныя стасункі і героіка турызму». Лекцыя Аляксея Талстова.

Лекцыя Аляксея Талстова з нагоды выдання ягонай кнігі «Апоўначы на Сіалімскім мосьце». Аўтар, які цягам апошніх гадоў жыў у Індыі, прачытае невялікую лекцыю, у якой закране пытанні каланіялізму Новага часу, каротка спыніцца на гісторыі партугальскага Гоа і, вядома, на сучаснасці індыйскага штату, які з другой паловы ХХ ст. зрабіўся адной з найвядомейшых турыстычных атракцый у свеце.

Гаворка пойдзе ў тым ліку пра феномен героікі далёкіх падарожных і аб ягонай трансфармацыі ў глабалізаваным сьвеце.

21 лютага. Кнігарня Логвінаў (Незалежнасці 37а). Пачатак а 19.

Аляксей Талстоў — пісьменнік, мастак і культурны працаўнік з Беларусі, аўтар раманаў «Валацугі» (2014), «Мінакі» (2012), «Бег» (2008). Акрамя літаратурнай творчасці вядомы сваімі выставамі і мастацкімі акцыямі на сацыяльна-палітычную тэматыку.


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology