Тэатра Бюро Падарожжаў у Брэсце, Мінску, Гомелі і Віцебску

З 15 сакавіка па 20 сакавіка знакаміты Тэатр Бюро Падарожжаў з Познані пакажа ў Беларусі пластычны спектакль «Вот такая жизнь» («Vot Takaya Zhizn»). 

noname

14 сакавіка
БРЭСТ: Брэсцкі акадэмічны тэатр драмы
(вул. Леніна, 21)
Пачатак у 18-00
Квіткі ў касе тэатра (14.00 — 20.00, выходны — панядзелак) і ў распаўсюджвальнікаў. Дад. інфармацыя па тэл.: 20-76-62, 20-76-57 і на сайце: www.bresttheatre.info

15 сакавіка
МІНСК: Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі (Крапоткіна 44)
Пачатак у 19-00
Квіткі: (017) 385-97-51, (029) 154-04-44, альбо анлайн http://rtbd.by/vot-takaja-zhizn/.
Кошт 9 руб.

16 і 17 сакавіка
ГОМЕЛЬ: Дзяржаўны тэатр лялек (вул. Пушкіна 14)
Пачатак у 19-00.
Каса тэатра: 774713, 715720.

20 сакавіка
ВІЦЕБСК: Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр Якуба Коласа (Замкавая 2)
Пачатак: 19-00
Квіткі можна набыць у касе тэатра з 12 г. 30 хв. да 19 г. 30 хв., а таксама ў адміністратараў-упаўнаважаных па месцы работы ці вучобы.
Тэлефоны для даведак: каса 62 63 81, адміністрацыя 62 63 96, 62 63 93.

Кожны чалавек мае розны вобраз нашых суседзяў. Уражанні складаюцца з успамінаў, кніг, досведу, прысутнасці. Нашыя падарожжы на ўсход, сустрэчы з людзьмі, сяброўства і назіранні сталі найважнейшай крыніцай натхнення. Любы, хто быў у Расіі, ведае, што немагчыма застацца абыякавым да яе.

Павал Шкотак, рэжысёр спектакля:

«Імпульсам для стварэння спектакля сталі “Гісторыі Радзімы” Дзмітрыя Глухоўскага і размова з самім пісьменнікам у адным з маскоўскіх рэстаранаў. Яго гісторыі не ўвайшлі ў фінальную версію спектакля, але яго дух суправаджаў нас падчас працы».

Рэжысёр: Павал Шкотак

У ролях: Марта Стшалка, Барташ Бароўскі, Лукаш Кавальскі, Томаш Вжалік.

Тэхнік: Лукаш Ята

З водгукаў у прэсе:

Świat Kultury Poznań — 2015

Акторскае існаванне ў спектаклі «Вось такое жыццё» адсылае да мастацтва мімаў. Закрытасць прысутнасці акцёраў прымушае гледачоў адчуваць сябе непасрэднымі ўдзельнікамі спектакля, а не толькі ў якасці гледача-назіральніка. Тое, што мы ўбачылі на сцэне, нагадвае пра суседзяў, якія назіраюць праз замочную шчыліну.

Głos Wielkopolski — 2015

«Вось такое жыццё» прадстаўляе расійскі тэатральны пейзаж з выдатным гукавым суправаджэннем у фонавым рэжыме, які стварае атмасферу і драматургію, што балансуе паміж экстрымам і выразнасцю. Мова тэатра — падвешаная паміж пантамімай і сімвалічным, трохі нерэалістычным дзеяннем — спадабалася больш за ўсё.

Teatralny.pl — 2015

На сцэне няма грувасткай дэкарацыі. Ёсць пэўны сціплы, але значны рэквізіт. Усё заснавана на вельмі прафесійным і красамоўным выкананні, што адсылае да стылістыкі вельмі рускай «сумнай клаўнады».

 

web_WOT TAKAYA ZHIZN fot M Zakrzewski (5)

 

Тэатр Бюро Падарожжаў — шматразова ўзнагароджаная альтэрнатыўная тэатральная трупа, заснаваная ў 1988 годзе Паўлам Шкотакам (Paweł Szkotak) у Познані. Ад самага пачатку тэатр быў скіраваны на сацыяльныя і палітычныя тэмы, выкарыстоўваючы жэст, фізічнае дзеянне, візуальны перформанс, музыку і тэкст. Спектаклі паказаныя ў 50 краінах свету.

Падрабязней пра тэатр http://www.teatrbiuropodrozy.pl/home.html.

Падзея на ФБ https://www.facebook.com/events/1381019635284357/

Па пытаннях акрэдытацыі: +37529-3592360.


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology