Выстава «Колер Беларусі» Міхала Анемпадыстава

Лятучы ўніверсітэт запрашае на выставу мастака і дызайнера Міхала Анемпадыстава «Колер Беларусі», якая адкрыецца ў галерэі Беларускага Саюза Дызайнераў (вул. Брылеўская, 14, уваход са двара) 28 лютага ў 19.00. 

KolerBelarusi_afisha

Выстава «Колер Беларусі» – гэта візуальная частка вялікага даследвання Міхала Анемпадыстава. На ёй будуць прадстаўленыя аб’екты-носьбіты ўлюбёных колераў беларускай культурнай традыцыі. Некаторыя з іх – архетыпічныя, настолькі звычайныя, што мы перасталі звяртаць на іх увагу. Іншыя забыліся, «зафарбаваліся» пазнейшымі культурнымі напластаваннямі і чакаюць на аднаўленне.

«Я даследую гісторыю і ролю колераў у беларускай культурнай традыцыі, ці, калі быць дакладным, у тых культурных традыцыях, якія ўтваралі аснову для паўстання беларускай культуры і з’яўляюцца яе неад’емнымі часткамі», – тлумачыць Міхал Анемпадыстаў і сваім даследваннем адказвае на пытанні:
◼️️ Што такое, увогуле, «колер» і чаму ён феномен культуры?
◼️ Якія колеры першымі атрымалі свае імёны ў нашых продкаў? А якія і чаму былі наступнымі?
◼️ Чые каларыстычныя трэнды мы перанялі, і як пераасэнсавалі?
◼️ Якім чынам колеры фармуюць і ўплываюць на нашу самаідэнтычнасць?

Выстава папярэднічае выхаду аднайменнай кнігі (прэзентацыя плануецца ў сакавіку сёлета) і працягнецца да 24 сакавіка 2017 года.

Уваход вольны.

Выстава «Колер Беларусі» ладзіцца ў межах Міжнароднага праекта па развіцці культурнай спадчыны CHOICE.

Больш падрабязную інфармацыю пра выставу і падзеі ў яе межах шукайце на сайце www.fly-uni.org.


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology