Вольга Гапеева ў кнігарні «Логвінаў»

2 сакавіка ў кнігарні «Логвінаў» а 19.00 (пр. Незалежнасці 37а) адбудзецца прэзентацыя новай кнігі Вольгі Гапеевай «Граматыка снегу».

Снег, рэальны і метафізічны, паэзія і сама аўтарка — стануць асноўнымі тэмамі размовы, да якой таксама далучацца Валянціна Аксак, Віктар Жыбуль, Вольга Бабкова і Валянцін Акудовіч. Мадэратар — Віталь Краўчанка.

1-Hapiejeva-Plakat-AJ-version-01-c-b-kruzocki

«Граматыка снегу» — пятая паэтычная кніжка Вольгі, якая выйшла ў лютым 2017 г. у выдавецтве «Галіяфы». Новая кніга Вольгі Гапеевай пашырае межы ўсведамлення штодзённасці, дзе словы і значэнні ўглядаюцца адно ў адно ў надзеі пазбегнуць самоты.

Гэта своеасаблівая граматыка ўзаемін чалавека з сусветам праз мову. Сімвалічнасць снегу, якая пранізвае кнігу наскрозь, выклікае бязмежнасць інтэрпрэтацый паэзіі Вольгі Гапеевай.

Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology