Бараноўскі Міхал «VOLUMEN.1» — «RЕ:ПРЭЗЕНТАЦЫЯ»

Грамадская культурніцкая кампанія «Будзьма беларусамі!» і Літаратурны музей Максіма Багдановіча запрашаюць Вас на «RЕ:ПРЭЗЕНТАЦЫЮ» кнігі Міхала Бараноўскага «VOLUMEN.1»

Вершы, пытанні, песні…

***
Вясна не глядзіць…
Злодзей ты… альбо чалавек…
Яна проста прыходзіць…
І асыпае квеценню вішні…
У тваім двары…

Вясна прыходзіць да тых…
Хто чакае яе…
Як збаўлення…
І да тых… каму на яе начхаць…

Вясна прыходзіць да ўсіх…

Ці хопіць сэрца…
Гэтаму навучыцца?..

6 сакавіка а 19-й гадзіне…
Багдановіча, 7а
Уваход вольны

Сустрэча адбудзецца ў рамках кампаніі «Пяцісотгоднасць»

baranouski


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology