Першая КінаСтартап-школа стартавала ў нядзелю

У нядзелю адбылося першае мерапрыемства КінаСтартап-школы, арганізаваны ТСІБ (Таварыствам спрыяння інавацыйнаму бізнесу) і «Кінашколай-студыяй  Андрэя Палупанава». Мітап сабраў больш за 40 удзельнікаў з розных галін кіна- і медыя-вытворчасці.

IMG_2052

Першы блок мерапрыемства «Відэапрадукт: ад ідэі да ўвасаблення» правёў Андрэй Палупанаў, заснавальнік Кінашколы-студыі. Удзельнікі высвятлялі актуальныя праблемы ў развіцці кінавытворчасці і спрабавалі высветліць шляхі, якія будуць спрыяць у сучасных накірунках медыя у беларускіх рэаліях . Прысутныя падзяліліся сваімі ідэямі і досведам, вызначылі магчымыя спосабы ўзаемадзеяння  і стварэння асяроддзя для камунікацыі.

Спікерам другога блока сустрэчы «Як зарабіць на відэа ў інтэрнэце» быў Яўген Салановіч —дырэктар MediaCube.Network, кампаніі, якая займаецца лічбавай дыстрыб’юцыяй і кіраваннем аўтарскім правам у інтэрнэце.

Спікер расказаў пра тэндэнцыі развіцця анлайн-медыя ў Беларусі, з чаго пачынаецца паспяховы медыяпраект: вызначэнне мэты і аўдыторыі, правільнае выкарыстанне product placement , прасоўванне свайго кантэнта на беларускім і замежных рынках, а таксама шмат іншай актуальнай інфармацыі.

IMG_2066

Наступны мітап адбудзецца 19 сакавіка. «Фандрайзінг: праца, гульня ці мастацтва» спікер Леанід Каліценя (прадзюсар, дырэктар АТ «Цэнтр сацыяльных інавацый»).
«Краўдфандынг, ці Як прадаць кіно», Эдуард Бабарыка (дырэктар па развіцці краўдфандынгавай платформы Ulej.by).

Найлепшыя беларускія спецыялісты раскажуць усё, што трэба ведаць сёння, каб вашы ідэі пабачылі свет заўтра. Калі у вас ёсць ідэя праекта, які патрабуе фінансавых укладанняў, гэтая сустрэча для вас. Леанід Каліценя  і Эдуард Бабарыка патлумачаць, дзе шукаць фінансаванне і як правільна прадставіць ваш праект патэнцыйным фундатарам.

2 красавіка. «Віртуальная рэальнасць», Мітрый Соркін. (крэатыўны прадзюсер / Галерэя віртуальнай реальнасці ВІР / Feeling Films)

Мітрый Соркін пазнаёміць удзельнікаў з самым модным кірункам у аўдыявізуальным асяроддзі — віртуальнай рэальнасцю (VR). На думку многіх экспертаў, менавіта гэты кірунак будзе вызначаць мультымедыйную будучыню.

«Індустрыя камп’ютарных гульняў» Раман Сердзюкоў (кіраўнік групы распрацоўкі кампаніі «Мелсофт», кандыдат тэхнічных навук, дацэнт) раскажа пра сучасныя трэнды ў індустрыі камп’ютарных гульняў і арганізацыі бізнесу распрацоўкі гульняў.

Для ўдзелу ў наступных мітапах трэба зарэгістравацца на сайце школы.

Андрэй Палупанаў

Андрэй Палупанаў

IMG_2069


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology