Персанальная выстава Юры Шуста

17.03 — 08.04.2017
Галерэя «Ў» (пр. Незалежнасці 37а, Мінск)

«АБСОРБЦЫЯ» Юра Шуст
Куратар: Аляксей Барысёнак

Галерэя сучаснага мастацтва «Ў» прадстаўляе персанальную выставу мастака Юры Шуста «Абсорбцыя». Працы з гэтага праекта былі створаны ў 2016-17 г.г. і раней у Мінску не выстаўляліся.

Absorption_JuraShust(PR)

Юра Шуст падымае пытанні сувязі рытуалаў і міфаў з тэхнікай, навукай і бія-палітыкай. Выстава аб’яднае аб’екты, графіку і відэа ў адзіную інсталяцыю. Створаныя з тэхнагенных і звыклых матэрыялаў, праекты Шуста звяртаюць увагу на супярэчнасці сучаснасці: прага да рацыянальнага пазнання і поцяг да фетышызма, далучанасць да сучасных камунікатыўных сетак і архаічны светагляд. Па словах мастака, выстава ёсць «археалагічнай дэшыфроўкай лічбавага чалавека». Тым самым яна звяртаецца да пытанняў будучыні: нарастаючай хуткасці камунікацыі і інфармацыйнай інтаксікацыі, тэхналагічнага і міфалагічнага ўтапізму, які аздабляе веру ў неўміручасць.

Адкрыццё: 19:00 / 17.03
Інфармацыя: http://ygallery.by

Лекцыя куратара выставы Аляксея Барысёнка: 19:00 / 18.03

Дні працы выставы: 17.03 — 08.04.2017
Месца: Галерэя Ў (пр. Незалежнасці 37а, Мінск)


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology