StereoForum: героі культуры Беларусі і Украіны сустрэнуцца 17-19 сакавіка

17-19 cакавіка. Беларуска-украінскі фэст StereoForum прадставіць культуры дзвюх краін.

Будзе паказаная кінаверсія спектаклю «Мая Мікалаеўка», па якому быў зняты фільм-пераможца Berlinale 2017, кароткі метр фестывалю Wiz-Art і відэапаэзія з Украіны. Лекцыя «Украінская новая драма» падрыхтуе да міжнароднай чыткі п’есы, а удзельнікі ініцыятываў «ГаліціяКульт» і PoetryMail раскажуць пра масты паміж рэгіёнамі. Пройдуць сустрэча з аўтарам кнігі-даследавання савецкіх манументальных мазаік в Украіне і выступ паэтаў дзвюх краінаў у суправаджэнні музыкі і відэа. Самы сок сучаснай культуры!

Арганізатары так каментуюць назву і планы, – «Форум пачаўся з пошука стэрэатыпаў, якія існуюць у двух народаў адносна адзін аднаго. У працэсе стала зразумела, што тэма стэрэатыпаў не заўсёды прадуктыўная і часта контраргументы да адной аблуды толькі ствараюць новыя. Само слова “стэрэатыпі праца са стэрэатыпамі выводзяць нас на слова “стэрэа”. Два меркаванні, як два канала гуку маюць сэнс і гучаць правільна толькі разам. Два палюсы, якія заўжды разам. Гэта першы досвед, у планах штогадовы форум у абласных цэнтрах Беларусі».

Першая частка адбылася ў Харкаве ўвосень 2016 года, калі творчая каманда з Беларусі завітала на форум «ПогранКульт: ГаліціяКульт». Беларускія культрэгеры прыядналіся да асноўнай праграмы, прэзентавалі свае праекты і арганізавалі кінапаказ. Форум – частка праграмы Tandem, якая болей за 5 год арганізуе абмены ў Еўропе. Арганізатары — Dofa Fund і цэнтр культурнага мэнэджмэнту «Гефіра». У Беларусі праграма Tandem прадстаўленая ўпершыню ў сваёй гісторыі.

Мы так даўно прызвычаіліся бачыць беларуска-ўкраінскія зносіны як дыялог, што згубілі момант, калі ён стаў суцэльным наратывам. Адзіным полем культурных герояў, міфаў, прымхаў. Адзіным стэрэасігналам! Падключайцеся!

StereoForum Afiša

17 сакавіка 17.00 / Прэзентацыя Львоўскай кінакамісіі і лепшых працаў фэста WizArt

17 сакавіка 21.30 / Angie, Baisan, Buben, Naruszewicz, актуальная відэапаэзія ў суправаджэнні легендарных імправізатараў + прэзентацыя ініцыятывы Poetry mail

18 сакавіка 13.30 / Скайп-лекцыя Анастасіі Галаўненка «Украінская новая драма»

18 сакавіка 15.00 / Чытанне п’есы «Твари проклятые» (18+) Яўгена Маркоўскага (Украіна), рэжысёр — Сяргей Анцэлевіч  (Беларусь)

18 сакавіка 19.00 / Кінаверсія спектаклю «Мая Нікалаеўка», па якому быў зняты фільм «Школа №3». Наталля Варажбіт пра спектакль, фільм і “Тэатр перасяленца”.

19 сакавіка 12:00 / Сустрэча з фатографам Яўгенам Нікіфаравым і прэзентацыя кнігі «Декомунізовані: українські радянські мозаїки»

 


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology