Чацвёртая лекцыя Паўла Дзюсекава, прысвечаная менскім некропалям

Чацвёртая лекцыя кіраўніка праекта «Вандроўкі ў мінулае» Паўла Дзюсекава ў дыскусійным клубе BLOWUP Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў Беларусі прысвечана менскім некропалям — Кальварыі, Вайсковым і Усходнім могілкам. Падчас лекцыі гаворка пойдзе пра гісторыю некропаляў і асобаў, што там пахаваны.

L14_Dziusiekau-niekropali-001_1200_1

Запрашаем вас на лекцыю, якая пройдзе ў межах адукацыйнай праграмы дыскусійнга клуба BLOWUP Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў (Мінск, вул. Някрасава, 3) 15 сакавіка 2017 г. Пачатак а 19 гадзіне.

Уваход на лекцыю па ўваходных білетах НЦСМ.
Білет дае права агляда экспазіцыі.
Кошт: 3 руб. — агульны, 2 руб. і 1,5 руб. — для ільготных катэгорыяў грамадзянаў.

Пра аўтара:
Павел Дзюсекаў (нар. 1988) — гісторык, краязнавец, экскурсавод, кіраўнік праекту «Вандроўкі ў мінулае». Нарадізўся і ўсё жыцьцё пражыў у Менску, скончыў гістфак БДПУ ім. М. Танка. Дасьледчык і папулярызатар гісторыі Менску.

Спасылкі на старонкі праекту «Вандроўкі ў мінулае»:

https://vk.com/vandrouki_u_minulaje
www.facebook.com/groups/vandrouki.u.minulaje

Старонка падзеі ў ФБ:
https://www.facebook.com/events/256386784803509/


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology