КІНАФЕСТЫВАЛЬ «ПАЎНОЧНАЕ ЗЗЯННЕ». УДВАЯ БОЛЬШАЯ ПРАГРАМА І АВІЯ-КВІТКІ Ў ПАДАРУНАК

19-25 красавіка — Мінск / 20-25 красавіка — Віцебск

Трэці кінафестываль «Паўночнае ззянне» адбудзецца ўжо ў гэтым месяцы і прапануе гледачам пашыраную праграму стужак з краін Паўночнай Еўропы і Балтыі. Агулам фестываль прадставіць 14 стужак з Нарвегіі, Швецыі, Даніі, Фінляндыі, Ісландыі. Упершыню на фестывалі будуць прадстаўленыя фільмы з Літвы, Латвіі і Эстоніі. Менавіта таму пашыраная дэфініцыя фестывалю змянілася — цяпер «Паўночнае ззянне» афіцыйна фестываль кіно Паўночных і Балтыйскіх краін.

Таксама ўпершыню ў праграме фестывалю будуць прадстаўленыя два дакументальныя фільмы. Галоўнымі пляцоўкамі цягам 7 дзён фестывалю стануць кінатэатры «Мір» у Мінску і Віцебску.

ЗАПРАШАЕМ ВАС ПАДРАБЯЗНА ПАЗНАЁМІЦЦА З ПРАГРАМАЙ НА НАШЫМ САЙЦЕ

Сярод цікавостак праграмы 2017 — эстонскі дакументальны фільм «Мурашнік» пра гаражы ў Талінcкім раёне Ласнямяэ, які з’яўляецца пабрацімам Партызанскага раёну ў Мінску; гульнявы фільм «Нарвежскі дамок» — адзін з самых касавых фільмаў у нарвежскім пракаце апошніх гадоў; дакументальны фільм «Усім відовішчам відовішча», музыку для якога пісалі гіг анты ісландскай музычнай сцэны — Sigur Ros; «У крыві» — рэжысёрскі дэбют Расмуса Хэйстерберга — аднаго з сцэнарыстаў «Дзяўчыны з татуіроўкай дракона»; эстонскі намінант на «Оскар» фільм «Маці». І яшчэ шмат цікавага.

Акрамя паказаў у рамках фестывалю адбудзецца шмат дадатковых мерапрыемстваў: майстар-класаў кінематаграфістаў, кінакрытыкаў і, нават, дызайнераў. Свой варкшоп у межах фествалю правядзе фінскі прадзюсар Каарле Ахо, намінаваны на Оскар за найлепшы фільм на замежнай мове; расійскі кінакрытык, спецыяліст па скандынаўскім кіно Антон Долін; рэжысёр, прадзюсар, музыка і адзін з самых паспяховых рэстаратараў у Осла — Ян Вардзёен, а таксама прадзюсар самай любімай фестывалямі ісландскай драмы «Каменнаяе сэрца» — Антон Мані Свансан.
Таксама сёлета мы паспрабуем раскрыць таямніцы поспеху скандынаўскага мадэрну і яго уплыву на брэнд Скандынавіі разам з магістрам крэатыўных і медыя індустрый Дар’яй Яфімавай.

Афіцыйнае адкрыццё фестывалю адбудзецца 20 красавіка ў кінатэатры «Мір» (Мінск, вул. Казлова 4А). Разам з партнёрамі фестывалю авіакампаніяй AirBaltic, «Паўночнае ззянне» дае сваем аматарам магчымасць пазнаеміцца бліжэй з новымі краінамі фестывалю. Спецыяльна для фестывалю кампанія AirBaltic і «Паўночнае ззянне» разыграе два квіткі ў напрамку Мінск-Рыга-Мінск і два квіткі на афіцыйнае адкрыццё фестывалю.

Слоган сёлетняга фестывалю — «Сусвет унутры» / Universe inside. Мы верым, што кожны з нас — гэта цэлы сусвет. Незалежна ад вонкавага аблічча, палітычных перакананняў, успрыняцця сваёй ідэнтычнасці, сэксуальнай арыентацыі і колеру скуры. 14 стужак «Паўночнага ззяння» распавядуць пра ўнутраныя навальніцы і спакой, сяброўства і каханне, няўпэўненасць, павагу, адказнасць, сталенне. Словам, тое, што робіць нас індывідуальнасцямі і стварае унутранае святло, якое прыцягвае нас адно да аднаго. Трэці фестываль кіно Паўночных і Балтыйскіх краін «Паўночнае ззянне» — гэта цэлы сусвет унутры кампактнага кінафестывалю.

Сачыць за навінамі цяпер можна не толькі на нашай старонцы ў Facebook, але і на новым сайце northernlightsff.com. Як звычайна, на нашым канале на YouTube – усе трэйлеры фестывальных фільмаў.

Арганізатар: Офіс Савета Міністраў Паўночных краін у Літве (www.norden.lt). Фестываль арагізаваны сумесна з Дацкім Інстытутам культуры ў Літве, Латвіі і Эстоніі, Аддзяленнем Пасольства Фінляндскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь, Пасольствам Эстонскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь, Пасольствам Каралеўства Швецыя ў Рэспубліцы Беларусь, Пасольствам Літоўскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь, Эстонскім інстытутам кіно, Фінскім фондам кіно, Ісландскім цэнтрам кіно, Нарвежскім інстытутам кіно, Шведскім інстытутам кіно, Дацкім інстытутам кіно, Літоўскім цэнтрам кіно. Пры падтрымцы УП Кінавідэапракат Мінгарвыканкама, УП Кінавідэапракат Віцебскага аблвыканкама.

Інфармацыйныя партнёры: afisha.tut.by, citydog.by, 34mag.net, 34travel.by, kinopark.by, Віцебская тэлерадыёкампанія, Віцебскі гарадскі партал gorodvitebsk.by, vitebsk4.me vitebsk.biz. Партнёры: адзенне ад латвійскіх дызайнераў Little Latvia, авіякапанія Air Baltic, арт-суполка «Синие горы», рэнтал-хаўз FirstRental, служба таксі «Пятніца», прадакшн-кампанія «Наша Студия», кніжная крама «Сон Гоголя», прадзюсарская кампанія Volia Films, бар Svobody 4, галерэя сучаснага мастацтва Ў, Ў бар, кавярня «Зерно», Віцебскі Цэнтр Сучаснага Мастатцва, Buffet.


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology