Buben Naruszewicz Baisan выпусцілі ‘швецкі’ аналагавы альбом

Выйшаў другі альбом Buben Naruszewicz Baisan — Enighet Ensamhet. Ён цалкам запісаны на аналагавым абсталяванні, прычым ў адзін дубль, ці, як кажуць у дэльце Сажа, — ‘у лінію’.

Лонгплэй традыцыйна складаецца з твораў на беларускай і англійскай мовах. Упершыню разам з вершамі Байсана гучыць і spoken-word, філасоўскі тэкст Стася Раманчука, які раней выйшаў асобным сінглам. Запісаная жывая сэсія пераносіць слухача ў атмасферу камерных ‘лайваў’ калектыва.

 

Каментуюць стваральнікі, — ‘Пасля альбома Bulbahuana склалася парадаксальная сітуацыя, калі ёсць павольны разважлівы запіс і канцэрты: шалёны драйв словаў і музыкі. Гэтым разам мы імправізавалі ўсе разам, як на жывых выступах: можна пачуць паўзы, момант смакавання віскі ці размовы паміж удзельнікамі. Швецкая мадэль светаадчування Лагом добра апісвае наc: максімальная свабода для кожнага з павагай да межаў іншага. Мы падзяліліся са слухачом сваім светам і таму назвай ёсць два цэнтральныя тэрміны гэтай філасофіі: Enighet i Ensamhet‘.

У планах гурта — выданне адмысловай англамоўнай кампіляцыі для сусветнага слухача, запісу канцэрта-прэзентацыі Bulbahuana ў праекце Біт-кафэ і відэаверсіі аднаго з канцэртаў. У траўні выйдзе міні-альбом Улада Бубена з украінскай паэткай Angie Siveria, Байсана можна будзе паслухаць ужывую ў Кіеве, Гомелі і Чарнігаве (19, 20, 27, 28), Нарушэвіча – 20 траўня ў музеі Багдановіча.

Бліжэйшы выступ Buben Naruszewicz Baisan — 28га красавіка на фестывалі ‘Прывіды Тахелеса’.


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology