29 красавіка: Дэбаты аб дэсаветызацыі ў гарадской прасторы. Досвед Беларусі

29 красавіка (субота), 16-00
Галерэя сучаснага мастацтва «Ў» (пр. Незалежнасці 37)

Запрашаем на дыскусію, прысвечаную дэсаветызацыі гарадской прасторы. У межах адукацыйнага фестываля «Artes Liberales».

На фотаздымку: фасад кінатэатра «Космас» у Наваполацку, 1975. Аўтары: скульптар Азат Тарасян і В. Лук’янаў.

Тэма дэсаветызацыі беларускіх гарадоў і мястэчак — перайменаванне вуліц, дэмантаж савецкай сімволікі і помнікаў — у апошні час усё часцей узнімаецца як у межах экспертных дыскусій, так і ў медыя. На дзяржаўным узроўні аб падобных зменах гаворка пакуль не вядзецца, палітыка гарадскіх уладаў носіць, хутчэй, выпадковы характар, не маючы якой-небудзь адзінай канцэпцыі. Так у Мінску за апошнія гады рамонтнымі работамі былі знішчаны некалькі савецкіх мазаік і дэкаратыўна-манументальных роспісаў на фасадах будынкаў, але адначасова падтрымана ініцыятыва Камуністычнай партыі Беларусі ўсталяваць чарговага Леніна ў горадзе, у той жа час у іншым гарадах зафіксаваныя «ціхія» выпадкі дэмантажа помніка савецкаму правадыру.

Тады як у нашых суседзяў — Польшчы, Літвы, Украіны — працэс дэсаветызацыі гарадской прасторы адбываецца актыўна, часам нават агрэсіўна, што таксама выклікае спрэчкі і дэбаты.

У рамках дыскусіі мы прапануем паразважаць над наступнымі пытаннямі:

— Што мы разумеем у прынцыпе пад (дэ)саветызацый гарадской прасторы?

— Якім чынам гэта можа адбывацца альбо ўжо адбываецца ў беларускіх гарадах?

— Што нам можа даць досвед суседзяў, у якіх гэтыя працэсы пачаліся раней?

Экспертамі выступяць:
філосаф, культуролаг, куратарка, аўтарка і кіраўніца праекта Artes Liberales Альміра Усманава, мастацтвазнаўца і гісторык Сяргей Харэўскі, гісторык, культурны антраполаг Сцяпан Стурэйка, кандыдат мастацтвазнаўца Аляксандр Зіменка, магістр філасофіі Кацярына Рускевіч, мастацтвазнаўца, магістр сацыялогіі Кацярына Янчэўская


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology