Фестываль электроннай музыкі і медыя-мастацтва Unsound Dislocation X Mental Force

19-21 траўня 2017 у Мінску пройдзе фестываль электроннай музыкі і медыя-мастацтва Unsound Dislocation X Mental Force, у якім прымуць удзел сусветна вядомыя замежныя і беларускія музыкі і відэа-артысты.  

На працягу дзвюх начэй — з 19 на 20 траўня і з 20 на 21 траўня у клубе RE:PUBLIC (вул.Прытыцкага, д.62) пройдуць аўдыё-візуальныя выступы, а ўдзень 19, 20 і 21 траўня — майстар-класы і дыскусіі з артыстамі, прамоўтарамі і музычнымі журналістамі.

ПРАГРАМА ФЕСТЫВАЛЮ (* будзе ўдакладняцца)

19.05
23:00 — 06:00 — Клуб RE:PUBLIC — электронная музыка і лайв-відэа:
Atom ™ (DE)
Force Carriers (BY): Pavel Ambiont, Apex Sphere, VJ Solar Olga
Kangding Ray (FR/DE)
Radiokoala (BY)
Stanislav Tolkachev (UA)
Strobe Light Visions (BY)
і іншыя артысты.

20.05
19:00 — 06:00 — Клуб RE:PUBLIC: эксперыментальная і электронная музыка, паэзія, лайв-відэа:
Aortha & Goron (BY)
Ben Frost & MFO (AUS/DE)
Buttechno (RU)
Dtekk (PL)
I/DEX (BY)
Jacaszek feat. Hania Malarowska (PL)
Miniatury (PL/BY): Jacaszek, Osiennik, Port Mone Trio
Morgotika (BY)
Stellar Om Source (FR)
Xosar (USA/DE)
і іншыя артысты.

Падрабязней пра ўдзельнікаў фестывалю: http://mentalforce.by

Unsound Dislocation X Mental Force — гэта сімбіёз польскага Unsound Festival і беларускага Mental Force Festival, ініцыяванага камандай лэйблаў Foundamental Network і Force Carriers, да якіх далучылася МЕЧТА — самая рэзанансная прома-група апошніх гадоў, чые тэхна-вечарыны прагрымелі на старых заводах і ў клубах Мінску..

Unsound Festival (Кракаў) заснаваў аўстралійскі пісьменнік Мэт Шульц у 2003 годзе. Фэст хутка стаў вядомы не толькі ў Еўропе, але і па ўсім свеце, дзякуючы выпускам у Нью-Йорку, Лондане, Таронта і Адэлаідзе, дзе смела спалучалася танцавальная электроніка і экспперыментальны авангард.

У 2007-2008 Мінск ужо прыняў чатыры выпускі Unsound Festival, якія сталі легендай. Выступы на адной пляцоўцы з замежнымі калегамі, сумесная студыйная праца над зборнікам ‘Connections’ — усё гэта дала моцны імпульс развіццю электроннай сцэны Беларусі, стварыла творчыя кантакты і зрабіла нашых музыкаў больш вядомымі ў свеце. А аматары музыкі ўпершыню ўбачылі столькі актуальных замежных артыстаў на адной сцэне.

Dislocation — новая серыя падзеяў Unsound Festival у краінах Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі, мэта якіх — аб’яднаць міжнародную і лакальныя сцэны. Апроч Мінску, у 2017 годзе фэсты Unsound Dislocation пройдуць у Алматы, Львове, Казані іншых гарадах.

Фестываль Unsound Dislocation X Mental Force пройдзе пры ласкавай падтрымцы Інстытута імя Гётэ ў Мінску, Інстытута Адама Міцкевіча, Польскага Інстытута ў Мінску, Пасольства Французскай Рэспублікі ў Беларусі.

Афіцыйны гатэль фестывалю — «Гарні». Партнёры: «АЖУР Груп», DJShop.by, канферэнцыя Create IT!

Білеты можна купіць на сайце фестывалю MentalForce.by. Кошт: 20-35 BYN. Даведкі па пытаннях пакупкі білетаў: +375 29 1994437

Cайт фестываля — http://mentalforce.by/

Старонка ў Facebook https://facebook.com/MentalForceFestival

Падзея ў Facebook: https://facebook.com/events/285399301880099/

Падзея ў Vk.com https://vk.com/unsoundxmentalforce

Па пытаннях акрэдытацыі звяртайцеся на адрас mentalforcef@gmail.com альбо па тэлефоне +375 29 6364228 (Вольга Салахеева, спецыялістка па інфармацыі і камунікацыі)


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology