Прэзентацыя кнігі Змітра Вайцюшкевіча і Музычная аўтограф-сесія Піта Паўлава ў Логвінаў

16 мая Прэзентацыя кнігі Змітра Вайцюшкевіча

Вядомы спявак і кампазітар Зміцер Вайцюшкевіч напісаў кнігу падарожных нататак «Простыя словы». Аўтар прадставіць «Простыя словы» 16 траўня ў мінскай кнігарні «Логвінаў» (Незалежнасці 37а) і падпіша ўсім ахвочым асобнікі кнігі. Пачатак а 19.

Крыху пра кнігу. У чарзе на мяжы, лежачы па зламаным аўто, у кабіне далёкасяжнай фуры Зміцер занатоўваў пра ўсё-ўсенькае: што цікавіць, непакоіць і нятхняе. Пра ўласныя прэзідэнцкія амбіцыі і дыету Памідорава, пра першае каханне і вопыты ўласнага хутаранства, пра Беласточчыну і Вільню, пра светлую будучыню і цёмныя закуткі музыкантавай душы.Урывак з кнігі «Простыя словы» можна прачытаць тут

17 мая — Музычная аўтограф-сесія Піта Паўлава ў Логвінаў

Аўтограф-сесія з нагоды выхаду новага альбому «Зброя. Золата. Кабеты» ад легенды айчыннага рока Піта Паўлава (Н.Р.М, «Народны Альбом»). З музычнымі падарункамі.

17 мая. Пачатак а 19. Кнігарня Логвінаў (Незалежнасці 37а).


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology