«Прыгоды павіяна Томаса»: літаратурная беларуская вясна ва Ўкраіне

Кіеўскае выдавецтва ’Люта справа’ выдала адзін са сваіх бестсэлераў па-беларуску. Другая і цэнтральная з трылогіі Івана Сэмесюка кніга ў перакладзе Алеся Плоткі выходзіць на ўздыме украінска-беларускіх культурніцкіх зносін.

Пасля Кіева беларуская літаратурная вясна пасунецца ў Гомель і Чарнігаў, дзе кнігу прэзентуюць у фармаце аграшляхты — шырокім складам удзельнікаў.

Іван Сэмесюк — мастак і пісьменнік, аўтар кніг «Пригоди павіана Томаса», «Щоденник Україножера» і «Фаршрутка», адзін са стваральнікаў праекту «Жлоб-Арт» і ўдзельнік «Мистецького Барбакану», мастак кнігі Антона Мухарскага «Сказки русскаго мира».

Каментуе перакладчык,- ’Кніга знойдзе свайго чытача і ў Беларусі, і ва Украіне. Калі пераклад быў ужо зроблены, адна модная ўкраінская паэтка выказала сумніў, нахалеру перакладаць Сэмесюка на беларускую. Ў гэты момант я дасягнуў дзэну — трэба выдаваць. Кніга ўтрымлівае едкі гумар, якога нам не хапае, і густоўна і падкрэслівае непазбежнасць дэфрагментацыі спарахнелых сістэм’.

Першая украінска-беларуская сустрэча аграшляхты прайшла ў Кіеве ўвосень 2016 у фармаце індыгената і цяпер творчы паноптыкум рушыць па гарадох. Разам з перакладам госці пазнаёмяцца з новымі творамі і кнігамі шляхцюкоў Сэмесюка, Плоткі, Сяргея Прылуцкага і Андрэем Ганчаруком з «Лютай справы». У Чарнігаве да шляхцічаў далучыцца аксакал памежных зносінаў Уладзіслаў Ахроменка.

Літаратурныя сустрэчы пройдуць:

Гомель Аграшляхта Гомель | Cup of Peace | 27.05
Чарнігаў Аграшляхта Чарнігаў І intermezzo I 28.05


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2017. Дызайн: Vera Reshto. Вёрстка: Swagg.by .Антивирус для сайта WordPres СтопВирус