Бойкі на ручніках і «Сіняя кніга беларускага алкаголіка-2» у кнігарні Логвінаў

25 траўня — прафесійнае свята ўсіх вандроўнікаў аўтаспынам па Галактыцы. «Міжнародны дзень ручніка», таксама вядомы як дзень памяці Дугласа Адамса!

Мы, фандом «Миры Дугласа Адамса» (https://vk.com/guide_by), вырашылі закаціць з гэтай нагоды сапраўдную вечарыну і запрашаем усіх аўтаспыншчыкаў далучыцца.

У праграме:
— Бойка на ручніках!
— Тэматычныя віктарыны і гульні
— Батл воганскай паэзіі
— Камп’ютар Глыбакадумны
— Сёе-тое, што вам варта ведаць пра Дугласа Адамса (куды ж без адукацыі?)
— Нешта зусім іншае ©

Не забудзьцеся прыхапіць ручнік і галасуйце!

Пачатак а 19. Кнігарня Логвінаў (Незалежнасці 37а)

29 мая. Аўтар «Сіняй кнігі беларускага алкаголіка» Анатоль Астапенка працягвае сваю антыалкагольную кампанію. Прэзентацыя новай эсэістычнай кнігі «Між светам тым і гэтым»

Удзел возьмуць:
Тацяна Матафонава, Алесь Разанаў, Уладзімір Арлоў, Пятро Васючэнка, Галіна Каржанеўская, Міхась Кенька, Лявон Баршчэўскі, манах Іаан (паэт Алег Бембель), Юрась Пацюпа, Мікола Захаранка, Павал Севярынец, Андрэй Мельнікаў.

29 мая. Кнігарня Логвінаў (Незалежнасці 37а). Пачатак а 19.


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology