Персанальная выcтава мастака Антона Сарокіна

20 ліпеня — 6 жніўня 2017
Галерэя сучаснага мастацтва «Ў»

Персанальная выcтава мастака Антона Сарокіна «Мінулае яшчэ на скончылася, будучыня ўжо не настала».

Куратаркі: Інга Ліндарэнка, Марыя Яшчанка
19:00 20.07 / Адкрыццё выставы
19:30 27.07 / Экскурсія па выставе з куратаркай і мастаком

Абапіраючыся на лакальны кантэкст і ўласныя ўспаміны, Антон Сарокін звяртаецца да глабальнага пачуцця занепакоенасці наконт магчымых сцэнароў будучыні і пэўнага культурнага «азірання» назад — у мінулае. Выстава даследуе парадокс татальнай розніцы і паражальнага падабенства паміж мінулым «часам надзей» і сённяшнім «часам складанасці».

Антон Сарокін разглядае рэкамбінацыйны патэнцыял агульнадаступных аўдыя- і відэаматэрыялаў — «знойдзеных кадраў» (з анг. found footage), запісаў з асабістых архіваў, артэфактаў поп-культуры, лічбавага смецця, філд-рэкордынгу, мемаў — праз іх асэмбляванне, зборку і мантаж. Працуючы як рэдактар, дызайнер і актывіст, Сарокін вывучае, што «мінулае» кажа нам пра сучаснасць і будучыню.

Праз даследаванне і перапрацоўку мастак вынаходзіць закладзеныя ў медыя сэнсы, якія могуць свабодна пашыраць, адцяняць, дапаўняць, адмаўляць адно аднаго, а таксама мутаваць у новыя формы.

Антон Сарокін нарадзіўся ў 1985 годзе, жыве і працуе ў Мінску, спецыялізуецца на мультымедыйных і дыгітальных формах сучаснага мастацтва, а таксама на DIY-музыцы. Мастак даследуе тэмы персанальнай і калектыўнай памяці, палітычнага вымярэння гуку і цішыні, сувязі музыкі і сацыяльных сфераў, нелінейнасці ўспрымання часу. Працы Антона Сарокіна экспанаваліся падчас персанальных і групавых выстаў у Менску (Галерэя сучаснага мастацтва Ў, ЦЭХ, Мемарыяльны музей-майстэрня З.I. Азгура, Музей гісторыі беларускага кіно, Корпус 8 i iнш.), Берліне (Tschechisches Zentrum), Штутгарце (Akademie Schloss Solitude), Берэсці (Прастора KХ) і Маскве (DKDS).

Адкрыццё выставы адбудзецца ў Галерэі сучаснага мастацтва «Ў» 20 ліпеня а 19-ай гадзіне.
Уваход вольны!


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology