Рэгістрацыя на IІ Міжнародны open-air форум «Міжмор’е літаратур»

12-13 жніўня ў аграсядзібе «Арт-вёска Каптаруны» адбудзецца ІI Міжнародны open-air форум «Міжмор’е літаратур», тэмай якога ў гэтым годзе стане — Літаратурнае міжмор’е. Рассоўваючы межы.

Фармат форума: дыскусіі і панэлі з удзелам вядомых пісьменнікаў, публіцыстаў, дзеячаў культуры, лідараў грамадскай думкі з Беларусі, Украіны, Польшчы, Літвы і Германіі. Акрамя абмеркаванняў адбудуцца чытанні на тэмы — Мара пра мора, Мяжа і Ўскраіны, выступ праекта «КІНЕМО» і музычны сэт Аляксея Варсобы (Port Mone)

Мінулы год стаўся годам выпрабаванняў для заходніх краін, краін Цэнтральная і Усходняй Еўропы, паставіўшы пад пытанне тыя геапалітычныя саюзы, якія складаліся дзесяцігоддзямі. Падаецца, наступныя гады пройдуць пад знакам пошуку новых стратэгій суіснавання, у тым ліку новых фарматаў узаемадзеянне культур. Падчас форума з культурнай перспектывы нам хацелася б абмеркаваць не толькі магчымыя будучыя сцэнары ў сітуацыі «крызіса Еўропы», але паразважаць над агульнымі старонкамі мінулага, што можа стаць адпраўной кропкай для узаемапрыцягнення і ўзаемаабмена ў новым фармаце.

Госці форума: Андрэас Ростэк (Германія), Марыюс Івашкявічус (Літва), Браніслаў Вільдштэйн, Юстына Чэхоўска (Польшча), Таццяна Пастушэнка, Мікола Рабчук (Украіна), Валянцін Акудовіч, Ігар Бабкоў, Альгерд Бахарэвіч, Аляксей Братачкін, Аксана Гайко, Сяргей Дубавец, Артур Клінаў, Ігар Логвінаў, Таня Скарынкіна, Андрэй Хадановіч, Вольга Шпарага, Таццяна Шчытцова, Юля Цімафеева (Беларусь).

Будзем радыя бачыць вас сярод гледачоў! Уваход вольны. Даезд самастойны, побач будзе разбіты намётавы лагер. За асобную аплату можна будзе замовіць гарачае харчаванне. Папэрэдняя рэгістрацыя (у першую чаргу, для вашага камфорту): https://goo.gl/forms/x7zzOzmY6qFau6Gh1.

Падрабязная праграма ТУТ.

Арганізатары форума: аграсядзіба «Арт-вёска Каптаруны», Літаратурны дом «Логвінаў». Пры падтрымцы Польскага інстытута ў Мінску, Інстытута Адама Міцкевіча ў Варшаве, Амбасады Літоўскай рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь, Гётэ Інстытута ў Мінску.


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology