ПЕРАКЛАДЫ ЯК МАСТЫ Ў МУЛЬТЫКУЛЬТУРНЫМ ГРАМАДСТВЕ

13 жніўня 2017 ў межах IІ Міжнародага open-air форума «Міжмор’е літаратур» у арт-вёсцы Каптаруны адбылася дыскусія «Пераклады як масты ў мультыкультурным грамадстве».

У панэлі прынялі ўдзел: Мікола Рабчук (Украіна), Юля Цімафеева (Беларусь). Мадэратаркай выступіла Юстына Чэхоўска (Польшча). На англійскай мове без перакладу.

Пераклад канцэптуальна разумеецца як адзін з асноўных інструментаў пераадолення разрыву паміж рознымі культурамі. Перакладчык — ён ці яна — з’яўляецца, з аднаго боку, медыятарам сэнсаў, з іншага — іх непасрэдным стваральнікам, што робіць пераклад моцным этычным і палітычным інструментам.

Якую ролю ў сучасным грамадстве — грамадстве «глабальнай вёскі» — грае пераклад? Ці заўсёды пераклад дапамагае пераадолець разрыў паміж культурамі? Як змяняецца альбо не змяняецца ягоная функцыя ў сітуацыі рухомых межаў?


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology