Віктар Жыбуль і гурт Vuraj, курс комікса для дзетак і аўтограф-сесія Уладзіміра Арлова

15 верасня Віктар Жыбуль і гурт Vuraj ў кнігарні Логвінаў

Віктар Жыбуль прачытае лекцыю пра паэта 30-х гадоў Юрку Лявоннага, а гурт Vuraj запяе песню на словы паэта. У межах праекту інтэрнэт-партала TuzinFM «НЕрасстраляная паэзія». Уваход — вольны.
15 верасня, пачатак а 19 гадзіне.
Незалежнасці 37а
Уваход вольны.

16 верасня Суботні курс комікса для дзетак

Мы стартуем! Вучэбна-забаўляльны курс коміксу «Пра мяне ды пра ўсё на свеце» для вялікіх і маленькіх дзяцей. Пра тое, як распавесці і намаляваць цікавую гісторыю на любую тэму. Заняткі праводзіць Валерыя Манковіч — дызайнерка і ілюстратарка, а яшчэ трохі супергераіня. Чытае і малюе коміксы колькі сябе памятае. Лічыць, што калі ты не ведаешь, што маляваць, пачынай маляваць самога сябе.
узрост: 7 −12 гадоў
кожную суботу 14:00-15:30
кошт аднаго занятка: 10 рублёў (папярэдні запіс абавязковы)
месца: Кнiгарня «Логвінаў» Незалежнасці, 37а
даведкі і запіс па тэлефоне +375 (33) 3035960

19 верасня — Аўтограф-сесія Уладзіміра Арлова

Вас чакаюць «Танцы над горадам» з Уладзімірам Арловым. 5 першых уладальнікаў аўтографа атрымаюць прэзенты ад выдавецтва «Логвінаў».
19 верасня а 19 гадзіне.
Незалежнасці 37а
Уваход вольны

Крыху пра кнігу. Гэта новая кніга Уладзіміра Арлова. Аднаго з самых улюблёных беларускіх празаікаў апошніх трыццаці гадоў. Героі аповесці «Танцы над горадам», што дала назву кнізе, — самнамбулы. Удзень яны незнаёмыя паміж сабой, а ўначы ўтвараюць сваё таемнае брацтва.


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology