БЕЛАРУСКАЕ СУЧАСНАЕ МАСТАЦТВА Ў ТОРУНІ

15 верасня 2017 у Торуні (Польшча) адкрылася выстава «Бел-чырвона-белыя. Беларускае сучаснае мастацтва». Куратар выставы — Кшыштаф Станіслаўскі, пры дапамозе Галерэі сучаснага мастацтва «Ў» (Валянціна Кісялёва, Аляксей Лунёў) і Андрэя Дурэйкі.

Адкрыццё выставы. На задней плане працы группы «Revision»

Перформанс Віктара Петрова на адкрыцці

Са словаў куратара, назва выставы ў першую чаргу акцэнтуе не на палітычным вымярэнні, але падкрэслівае, што на ёй прадстаўленыя мастакі і мастачкі, не звязаныя з дзяржаўнымі мастацкімі інстытуцыямі і таму — незалежныя ў сваіх выказваннях. Мэта выставы — прэзентаваць для польскага гледача сучаснае беларускае мастацтва, якое, па меркаванню куратара, абсалютна ўпісваецца ў сучасны глабальны мастацкі працэс.

«Незалежнае беларускае мастацтва, якое развіваецца па-за афіцыйнай схемай, характарызуецца высокай мастацкай якасцю і арыгінальнасцю».

На выставе прадстаўленыя карціны, інсталяцыі, скульптуры, фатаграфіі, відэа.

Мастакі: Андрэй Дурэйка, Жанна Грак, Міхаіл Гулін, Сяргей Кірушчанка, Артур Клінаў, Андрэй Логінаў, Аляксей Лунёў, Аляксандр Некрашэвіч, Уладзімір Парфянок, Віктар Пятроў, група «Revision», Ігар Саўчанка, Сяргей Шабохін, Антаніна Слабодчыкава, Максім Тымінько, Максім Вакульчык.

Партнёр праекту: Польскі інстытут у Мінску.
Фатаграфіі: Андрэя Дурэйкі

Працы Міхаіла Гуліна

Відэа Антаніны Слабодчыкавай

Працы Сяргея Кірушчанкі

Працы Артура Клінава

На першым плане графіка А.Р. Ч.

Фатаграфіі Ігара Саўчанкі

Аб’екты Аляксея Лунёва

Працы группы «Revision» і Андрэя Дурэйкі

Відэа Аляксея Лунёва

Інсталяцыя Сяргея Шабохіна

Відэа Максіма Тымінько

На вокладцы: праца Андрэя Дурэйкі


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology