Дыскусія з нагоды выхаду расійскага перакладу рамана Альгерда Бахарэвіча

9 кастрычніка ў межах прэзентацыі перакладу ў сталічнай кнігарні ЛогвінаЎ пройдзе дыскусія на тэму актуальнай літаратуры «Злавіць муху: што такое актуальная літаратура?».

Як адгукаецца беларуская літаратура на выклікі сучаснасці, ці мае яна права на прамое выказванне, дзе мяжа паміж злабадзённасцю і мастацтвам, і што такое «беларусский русский» язык — гэтыя і іншыя пытаньні абмяркуюць чытачы і аўтар рамана.
У верасні 2017 году ў выдавецтве «Галіяфы» выйшаў рускі пераклад рамана: «Белая муха, убийца мужчин».

Праспект Незалежнасці, 37а. Пачатак: 19.00. Уваход вольны.

Крыху пра кнігу. Раман Альгерда Бахарэвіча «Белая муха, забойца мужчын», апублікаваны ў 2015 годзе, атрымаў шмат розных водгукаў, выклікаўшы сапраўдную дыскусію сярод чытачоў і крытыкаў. Кніга, за якую аўтар атрымаў другую прэмію Ежы Гедройця, расказвае гісторыю жаночай банды, якая захапіла адзін зь беларускіх замкаў і ўзяла ў закладнікі турыстаў і музейных супрацоўнікаў.


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology