Адметныя літаратурныя лекцыі 2.0 стартуюць у Мінску

Новы сезон лекцыяў па літаратуры абвяшчае кніжны сайт Bookster пры падтрымцы кампаніі МТС ды цудоўная каманда выкладчыкаў.

Гаварыць пра вашыя ўлюбёныя творы будуць прафесійныя лектары, а таксама папулярны пісьменнік, пранікнёная спявачка ды самая паспяховая ў свеце беларуская паэтка.

Чаму найбольш крытыкаваная, кніга «Атлант расправіў плечы» застаецца і адною з найбольш папулярных? Як патрыярхальнае грамадства знішчыла Эму Бавары? Толькі на пытанне «Што рабіць нуднай восенню?» больш не трэба шукаць адказаў. З 24 кастрычніка да 11 снежня вы можаце пагрузіцца ў вір чытацкага жыцця.

«Акадэмічную» частку забяспечыць тры ўніверсітэцкіх выкладчыкаў — Гражына Паўлоўская (Джон Фаўлз «Калекцыянер), Уладзімір Капцаў (Уладзімір Набокаў «Лаліта») ды Ганна Бутырчык (Айн Рэнд «Атлант расправіў плечы»). Усе трое з’яўляюцца ўлюбёнцамі студэнтаў ды вернуць у студэнцтва тых, хто даўно не сядзеў у навучальнай аўдыторыі.

Беларуска-амерыканская паэтка Вальжына Морт павядзе слухачоў сцежкамі раману «Мадам Бавары» Гюстава Флабэра, культуролаг Максім Жбанкоў пагрузіць у «Чужаніцу» Альбэра Камю. Гісторык Аляксей Братачкін раскажа пра антыўтопіі на прыкладзе «Аповеду служанкі» Маргарэт Этвуд, пісьменнік Віктар Марціновіч падыме аўдыторыю на «Узроўні жыцця» Джуліяна Барнса, а музыка ды рэжысёрка Святлана Бень прааналізуе раман «Школа для дурняў» аднаго з самых непублічных расейскіх пісьменнікаў Сашы Сакалова.
Усе названыя кнігі можна знайсці ў Мабільнай бібліятэцы МТС — book.mts.by (першыя тры дні бясплатна!).

Пасля 45-хвіліннай лекцыі запрашаем адрэфлексаваць пачутае і прачытанае ў фармаце кніжнага клуба.

Месца сустрэчаў — прастора Space (вул. Кастрычніцкая, 16А), пачатак а 19-й гадзіне.

Увесь курс каштуе 30 рублёў, за 20 рублёў можна наведаць пяць лекцыяў, а за 6 рублёў — адну. Набыць квіткі можна на bezkassira.by.

Інфо: +375 29 1060454

Суполкі ў FB і VK: booksterby

24 кастрычніка, паэтка Вальжына Морт — Гюстаў Флабэр «Мадам Бавары»

30 кастрычніка, культуролаг Максім Жбанкоў — Альбэр Камю «Чужаніца»

6 лістапада, гісторык Аляксей Братачкін — Маргарэт Этвуд «Аповед служанкі»

13 лістапада, выкладчык літаратуры Уладзімір Капцаў — Уладзімір Набокаў «Лаліта»

20 лістапада, пісьменнік Віктар Марціновіч — Джуліян Барнс «Узроўні жыцця»
27 лістапада, выкладчыца літаратуры Гражына Паўлоўская — Джон Фаўлз «Калекцыянер»

4 снежня, выкладчыца літаратуры Ганна Бутырчык — Айн Рэнд «Атлант расправіў плечы»

11 снежня, музыка, рэжысёрка Святлана Бень — Саша Сакалоў «Школа для дурняў»


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology