Гутарка з Ірынай Дубянецкай

Беларускі Калегіюм
Цэнтр міждысцыплінарных гуманітарных даследаванняў
Кнігарня Логвінаў

1 снежня 2017 — 18.30

«Кніга кніг» і культурная рэвалюцыя Францішка Скарыны
Гутарка з Ірынай Дубянецкай

Вядучая: Таццяна Шчытцова

У 2017 годзе адзначаецца 500-годдзе беларускага кнігадрукавання, якое было ініцыяванае выбітным культурным дзеячам ВКЛ, філосафам і медыкам Францішкам Скарынам. Першай выдадзенай ім кнігаю стаўся «Псалтыр», за якім адбылося выданне іншых кніг Бібліі. Скарына здзейсніў своеасаблівы падвойны пераклад: пераклаўшы біблійную спадчыну ў прастору беларускай мовы і пераклаўшы беларускую мову ў медыум друку. Гэты “двайны ход” зрабіў Скарыну сапраўдным геніем культурнай рэвалюцыі, якая мела ўстаноўчае значэнне для развіцця беларускага “друкаванага слова” і ў выніку якой адбылося фундаментальнае ўзбагачэнне сімвалічнага поля беларускай мовы і тым самым – усяе беларускамоўнай культурнай прасторы.

На сустрэчы плануецца абмеркаваць сацыякультурныя адметнасці гэтай рэвалюцыі, яе значэнне для сучаснай Беларусі і актуальнасць яе паўтарэння.

Ірына Дубянецкая
доктар тэалогіі, бібліістка, акадэмічная дырэктарка Беларускага Калегіюму

Таццяна Шчытцова
філосаф, прафесарка дэпартамента сацыяльных навук Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта

Удзел у сустрэчы толькі на аснове папярэдняй рэгістрацыі. Зарэгістравацца можна да 28 лістапада тут: lohvinaupress@gmail.com, з пазнакай «Гутарка з Дубянецкай»

Колькасць удзельнікаў абмежаваная. Гутарка будзе запісвацца на відэа.


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology