Прэзентацыя кнігі «Фіндус з’язджае» — 25 лістапада

Запрашаем дзетак і іх бацькоў 25 лістапада (субота) у Цэнтральную дзіцячую бібліятэку імя Астроўскага (пр. Газеты «Праўда», 20А, ст. м. Пятроўшчына) на прэзентацыю кнігі шведскага пісьменніка і мастака Свэна Нурдквіста — «Фіндус з’язджае» — з удзелам перакладчыцы Надзеі Кандрусевіч.

Песні пра Пэтсана і Фіндуса праспяваюць Андрусь Такінданг і Валерыя Валадзько. Пачатак у 12.00. Уваход вольны!

«Фіндус з’язджае» — шостая па ліку «абеларушаная» кніга, якая выйшла ў серыі «Каляровы ровар» Бібліятэкі Саюза беларускіх пісьменнікаў у выдавецтве «Кнігазбор». Забаўныя героі — дзядуля Пэтсан і коцік Фіндус — гавораць на нашай роднай мове дзякуючы перакладчыцы Надзеі Кандрусевіч.

У гэтай казцы распавядаецца пра тое, як стары Пэтсан вырашыў трошкі правучыць гарэзлівага і непаслухмянага коціка Фіндуса, які будзіў дзядулю а чацвёртай раніцы, і перасяліў яго ў маленькі асобны драўляны дамок а-ля вясковая прыбіральня. Што з гэтага выхаваўчага працэсу атрымалася, і ці можа дзядуля жыць адзін і не сумаваць без кацяняці-непаседы, кожны ахвотны зможа дазнацца са старонак шыкоўна ілюстраванай кнігі.

Арганізатары — ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і грамадская культурніцкая кампанія «Будзьма беларусамі!»

Прэс-служба ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў»


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology