«Новыя незалежныя? Маладое кіно. Беларусь+Украіна» у Віцебску

1 снежня, 19-00
VZAP (Віцебск, Кастрычніцкая 2)

медыяпраект «pARTisan» сумесна з паблікам «Маладое кіно»
запрашае на праграму

«Новыя незалежныя? Маладое кіно. Беларусь+Украіна»

Праект «Новыя незалежныя? Маладое кіно. Беларусь+Украіна» — гэта прэзентацыя і абмеркаванне новага беларускага і ўкраінскага кіно, ігравога і дакументальнага, у фармаце кінаклуба Q&А. Мадэратары — кінакрытык Антон Сідарэнка (беларуская праграма) і сцэнарыстка Марта-Дарыя Клінава (украінская праграма). Праграма з’яўляецца працягам Кінафорума памежнага кіно, які адбыўся гэтым летам у арт-вёсцы Каптаруны.

Што такое беларускае і ўкраінскае маладое кіно? У чым яго асаблівасці? Чым яны падобныя і адрозныя? Ці можна ўвогуле гаварыць пра маладое і незалежнае сёння? Незалежнае ад каго і чаму маладое?

Будзем глядзець, дыскутаваць і разам шукаць перспектывы для маладых. Праз Skype да нас далучацца рэжысёры з Украіны, каб распавесці больш пра ўкраінскую сітуацыю.

Таксама будзе прэзентаваны адмысловы альманах нумар pARTisan, прысвечаны польскай школе дакументальнага кіно, які будзе магчымасць атрымаць у падарунак.

Праграма:
«БЕЛ-79», рэж. Вольга Прусак (Беларусь, 2017). Прэм’ера!
Праграма Docudays: «Ленінапад» (Украіна, 2017), рэж. Святлана Шымко, «Щоденник» (Украіна, 2016), рэж. Олександра Чупріна.

Падзея на ФБ. 

Вядучыя праграмы — Антон Сідарэнка і Марта-Дарыя Клінава.

Антон Сідарэнка, журналіст, аглядальнік у сферы кіно. Аўтар і вядучы праграмы «Час кіно» на тэлеканале «Беларусь 3». Аўтар аднаго за самых доўгаіснуючых блогаў у беларускім інтэрнэце «КиноЧтиво» (kinopark.by), а таксама мноства друкаваных выданняў, у тым ліку — «Белорусская Деловая газета», «Белорусская газета», «Культура», «Мастацтва», «Обозреватель» . Аўтар праграм і вядучы пяці сезонаў клуба «Феномены кіно» у мінскім кінатэатры «Ракета».

Марта-Дарыя Клінава, сцэнарыст, кіназнаўца. Скончыла Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў. Працавала сцэнарыстам на фільме «Зніклая паэзія» (Белсат, 2017), дыплом Міжнароднага кінафестываля «Лістапад» 2017 (дакументальная праграма). Куратарка ўкраінскай праграмы кінафоруму пагранічнага кіно «Хранатоп» (2017).

Уваход вольны! Папярэдняя рэгістрацыя па спасылцы: https://goo.gl/forms/0xjaOSBIHxUao5iY2.


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology